Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд па справе Бандажэўскага працягваецца ў Гомлі 11:07, 26/02/2001, "Рабочий"
Судовы працэс над былым рэктарам Гомельскага медычнага інстытуту прафесарам Юры Бандажэўскім і іншымі абвінавачанымі ў хабарніцтве супрацоўнікамі гэтага ВУЗу працягваецца 26 лютага ў Гомлі пасьля амаль тыднёвага перапынку.
Сам Бандажэўскі не прызнаў сябе вінаватым ні па аднаму з прад`яўленых яму абвінавачаньняў. Таксама сваю віну не прызнаюць былы прарэктар Уладзімер Раўкоў і маці адной з абітурыентак, якой сьледзтва інкрымінуе дачу хабару. Часткова сваю віну прызналі астатнія 5 падсудных: яны адмаўляюць факты атрыманьня хабараў, а прызнаюць сябе вінаватымі толькі ў пасрэдніцтве пры іх перадачы.
Асноўнай прычынай перапынку паслужыла тое, што многія адвакаты задзейнічаны ў іншых судовых працэсах. Фактычна, у працэсе, які адкрыўся 13 лютага, адбылося толькі тры пасяджэньні, на працягу якіх было зачытана абвінавачвальнае заключэньне і пачаты допыт абвінавачваемай, выкладчыка біялогіі ВНУ Наталі Фомчанкі.
Абарона прарэктара Раўкова зьвярнулася з просьбай аб прызначэньні судова-медычнай экспертызы з мэтай устанавіць, ці можа падсудны, які пакутуе на стэнакардыю і прымае моцнадзеючыя лекі, паўнацэнна ўдзельнічаць у працэсе. Але калегія адмовіла ў гэтай просьбе.
Судовы працэс адбываецца ў будынку Абласнога суда па вул.Савецкай у Гомелі. З усіх абвінавачаных толькі Уладзімір Раўкоў сядзіць па лаве падсудных за кратамі. Гэты парадак прадугледжаны заканадаўствам, для тых падсудных, якія утрымліваюцца пад вартай. Раўкоў знаходзіцца пад вартай зь ліпеня 1999 года.