Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
26 лютага- дзень публікацыі штогадовага дакляду Дзярждэпартамэнту ЗША пра правы чалавека ў сьвеце 11:08, 26/02/2001
Чарговы штогадовы даклад Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ў справе правоў чалавека будзе апублікаваны сёньня. Як і ў апошнія некалькі гадоў, значнае месца ў ім прысьвечанае парушэньням правоў чалавека ў Беларусі. Першы дакляд па правох чалавека быў прадастаўлены ў 1976 годзе. Дакляд ахопліваў тады 82 краіны. Дакляд за мінулы год ахоплівае ўжо 194 краіны.
Пры прэзыдэнце Джымі Картэры была створаная адмысловая пасада каардынатара ў справе правоў чалавека і гуманітарных пытаньняў. Потым яго статус быў узьняты да ўзроўню памочніка дзяржаўнага сакратара ў пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы. У мінулым годзе ў Беларусі дакляд Дзрждэпу прэзентаваў упаўнаважаны па правох чалавека Гаральд Ко.
Падрыхтоўка дакляду вядзецца пры падтрымцы амбасадаў ЗША ва ўсім сьвеце. Першы дакляд, які выйшаў чвэрць стагодзьдзя таму, ня выклікаў надта вялікага зацікаўленьня ў сьвеце. Сёньня ж ён фігуруе сярод зьнешнепалітычных дакумантаў, якія карыстаюцца найбольшым попытам.
Чвэрць стагодзьдзя таму быў сфармуляваны асноўны фармат дакляду: у ім зьмяшчаюцца зьвесткі аб тым, ці забясьпечваецца недатыкальнасьць асобы, грамадзянскія і палітычныя свабоды, а таксама аб пазыцыі ўрадаў у галіне правоў чалавека. У 1980 годзе быў дададзены разьдзел аб зьніклых бязь вестак.
Імёны Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара ды іншых зьніклых беларускіх грамадзянаў згадваліся ў папярэдніх дакладах дзярждэпартамэнту. Пра іх лёс, які застаецца нявысьветленым, будзе сказана і ў новым дакладзе.
Радыё "Свабода" зьвурнулася да міжнароднага каардынатара Хартыі`97 Андрэя Саньнікава з просьбай выказаць сваю ацэнку сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама ролі штогадовых даклядаў ЗША ў гэтай галіне:
- Зьмены адбыліся ў бок узмацненьня нэгатыўных тэндэнцыяў. Была замацаваная, калі можна так сказаць, тэндэнцыя зьнікненьня людзей - я кажу аб справе Зьмітра Завадзкага. Гэта вельмі небясьпечная зьява, таму што мы ня маем ніякай інфармацыі аб папярэдніх зьнікненьнях людзей.
Яшчэ сытуацыя пагоршылася таму, што зараз відавочна: улады імкнуцца ўзьдзейнічаць ня толькі на актыўных апазыцыянэраў, але і на іхныя сем`і - на блізкіх, дзяцей. Я маю на ўвазе ня толькі Чыгіра, але таксама такія справы, як справа вядомага праваабаронцы Сяргея Абадоўскага. Ягоны сын Зьміцер Абадоўскі зараз знаходзіцца ў турме, і мы ведаем, што там адбываецца.
Я лічу, што Злучаныя Штаты Амэрыкі найбольш пасьлядоўна надаюць увагу правам чалавека ў Беларусі. ЗША - адна з тых краінаў, якая заўсёды ўздымае гэтае пытаньне. Можна прыгадаць тыя рэзлюцыі, якія былі прынятыя Кангрэсам. Там шмат увагі надаецца менавіта становішчу з правамі чалавека ў Беларусі Ну, а калі ёсьць крытыка - дык нельга казаць, што нейкая краіна ці міжнародная арганізацыя можа вычарпаць тэму парушэньня правоў чалавека.