Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Майкл Козак запэўнівае аб прызнаньні Вярхоўнага савету 13 скліканьня
11:10, 26/02/2001

Злучаныя Штаты Амэрыкі працягваюць прызнаваць Вярхоўны Савет Беларусі 13-га скліканьня легітымным беларускім парлямантам, заявіў у інтэрв`ю беларускай службе Радыё Свабода 23 лютага Надвычайны і Паўнамоцны Амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак, які напярэдадні ўручыў Аляксандру Лукашэнку даверчыя граматы. Паводле словаў амбасадара, нават калі тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета падыйшоў да канца ён лічыцца легітымным, "пакуль яго месца не зойме парлямант, абраны ў рамках Канстытуцыі".

Што да выбараў у Нацыянальны сход Беларусі ў кастрычніку 2000 года, то, паводле словаў Майкла Козака, стаўленьне да іх Злучаных Штатаў грунтуецца на высновах структураў АБСЭ, якія не прызналі іх свабоднымі і справядлівымі, таксама як і рэферэндум 1996 года. Разам з тым амбасадар ЗША лічыць, што "трэба глядзець у будучыню і не паўтараць мінулых памылак".

Менавіта так, лічыць Майкл Козак, трэба ставіцца і да выбараў прэзыдэнта Беларусі. "Злучаныя Штаты прызнавалі прэзыдэнта Лукашэнку прэзыдэнтам з 1994 года, калі ён быў належным чынам абраны прэзыдэнтам, і мы працягвалі гэта рабіць", - заявіў пасол. І, хаця, паводле ягоных словаў, "ЗША не лічылі тыя метады, якімі тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі быў працягнуты ў 1996 годзе, законнымі", пытаньне цяпер трэба ставіць так: ці будзе прэзыдэнт, якога абяруць належным чынам сёлета, прызнаны міжнароднай супольнасьцю.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: