Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Толькі на нашым сайце: урыўкі з Дакляду дзярждэпартаменту ЗША па правох чалавека ў частцы, што датычыць Беларусі
11:11, 26/02/2001

Чарговы штогадовы дакляд Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША пра правы чалавека будзе апублікаваны сёньня. Як і ў апошнія некалькі гадоў, значнае месца ў ім прысьвечана парушэньням правоў чалавека ў Беларусі. Далей чытайце вытрымкі з тэксту дакляду:

Сапраўдная палітычная сыстэма Беларусі засноўваецца на Канстытуцыі 1996г., якая была прынята неканстытуцыйным чынам. Большасьць членаў міжнароднай супольнасьці крытычна аднеслася да сумніцельнага рэферэндуму і не прызнае легітымнасьць Канстытуцыі 1996 года, заканадаўчую ўладу, а таксама прадленьне тэрміну паўнамоцтвам Аляксандра Лукашэнкі, які сканчаецца ў ліпені 1999 года. Парляманцкія выбары былі праведзены ў кастрычніку, упершыню пасьля рэферэндуму 1996 года. Арганізацыя па Бясьпецы і Супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) - Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) прыйшло да высновы, што выбары не адпавядалі міжнародным стандартам і былі ні свабоднымі, ні справядлівымі…

Палітычнае кіраўніцтва краіны супрацьпастаўляе сябе якім-небудзь істотным эканамічным рэформам і застаецца прыхільным да плянавай эканомікі. Улады заяўлялі, што сукупны нацыянальны даход вырас на 6 адсоткаў, у той час як большасьць незалежных экспэртаў паставілі дадзеную лічбу пад сумнеў і адзначылі, што гэты рост стаў вынікам "сукупнай вытворчасці", які падтрымліваецца буйнымі фінансавымі ўзьнёскамі ў абанкруціўшыйся дзяржсэктар…

Ўрад мае вельмі нізкі каафіцыэнт захаваньня правоў чалавека і гэты паказчык няўхільна пагаршаўся ў многіх галінах. Ўлады жорстка абмежавалі правы грамадзянаў не перавыбраньне ўраду, у той час як сам Лукашэнка прыняў жорсткія меры па нейтралізацыі палітычных апанентаў. Улады не зрабілі ніякіх сур`ёзных спробаў даць справаздачу аб выпадках зьнікненьня вядомых апазыцыйных палітыкаў у мінулым годзе. Сілы бясьпекі працягвалі зьбіваць палітычных апанентаў і затрыманых. Турэмныя ўмовы заставаліся няздатнымі для пражываньня. Праваахоўчыя органы без усялякіх на тое прычынаў арыштоўвалі і затрымлівалі грамадзянаў, расла колькасьць адкрыта палітычных затрыманьняў, хаця хутка многія з затрыманых выходзілі на свабоду. Надзвычай працяглыя тэрміны ўтрыманьня пад вартай і зацягваньне судовых разьбіральніцтваў былі звычайнай справаю й мелі месца адразу ў некалькіх палітычных працэсах. Органы правапарадку парушалі права грамадзянаў на асабістае жыцьцё і ўважліва сачылі за дзеяньнем апазыцыйных палітыкаў і іншых катэгорыяў грамадзянаў…

Бяз зьвестак зьніклыя апаненты рэжыму адсутнічаюць працяглы час, за які ўрад не прыняў ніякіх мераў па іх пошуку. Назіральнікі па правох чалавека мяркуюць, што яны былі забітыя за іх палітычную дзейнасьць…

Выбары й блізка не адпавядалі мінімальнаму сьпісу патрабаваньняў да свабодных, роўных, празрыстых выбараў…

Урад груба абмежаваў грамадзкі ўдзел у выбарчых камісіях…

Працэдура рэгістрацыі кандыдатаў шматразова парушалася з тым, каб пазьбегнуць удзелу ў выбарах непажаданых і апазыцыйна настроеных кандыдатаў…

Выбарчая яўка ў ва многіх акругах не склала неабходных 50%, аднак камісія па выбарам фальсіфікавалі й зьмянялі сьпісы выбаршчыкаў з тым, каб забясьпечыць патрэбную яўку…

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: