Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Валеры Шчукін на руках унёс жонку абвінавачанага ў залю суда 11:06, 27/02/2001
У Гомелі затрыманы Валеры Шчукін. Ён выканаў сваё абяцаньне ўнесьці жонку Уладзімера Раўкова на руках у судовую залю. 26 лютага ў Гомельскім абласным судзе працягнуўся судовы працэс па справе аб хабарніцте супрацоўнікаў Гомельскага дзяржаўнага медычнага інстытуту. Адным з падсудных па гэтай справе зьяўляецца прарэктар медінстытуту Уладзімер Раўкоў. Ягоная жонка Наталя Раўкова на працягу ўсіх судовых разглядаў не дапускаецца ў залу паседжаньняў, бо яна заяўленая ў якасьці сьведкі. Прычым, Н. Раўкову проста не дапускаюць у залу ахоўнікі, а не выдаляе судзьдзя, як таго патрабуе працэдура. Даведаўшыся пра гэта, В. Шчукін у размове з супрацоўнікамі ПЦ "Вясна" на мінулым тыдні заявіў, што "унясе гэтую няшчасную жанчыну ў судовую залю на руках".
26 лютага, Н. Раўкова разам з Валеры Шчукіным у чарговы раз зрабіла спробу патрапіць у залю суда. Валерыя Шчукіна ахоўнік, які стаяў каля ўваходу, прапусьціў, а жанчыну спыніў. Шчукін вярнуўся і пачаў адштурхоўваць вайскоўца, пры гэтым яны разам упалі на падлогу, а Наталя Раўкова пасьпела за гэты момант праскочыць у судовую залю, дзе яе спрабавалі затрымаць два ахоўнікі. Падчас гэтага затрыманьня і ахоўнікі, і жанчына, і пасьпеўшы падняцца Валеры Шчукін зноў зваліліся на падлогу, і завязалася бойка.
Бойку разьнялі, а Валерыя Шчукіна і Наталю Раўкову адвялі ў асобнае службовае памяшканьне. Па словах аховы судовай залы, за імі павінна была прыехаць спэцыяльная служба. У хуткім часе да будынку Гомельскага абласнога суда пад`ехаў аўтазак, і Валерыя Шчукіна з Наталяй Раўковай павезьлі для складаньня пратаколу.