Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новы міністар сувязі пагражае павелічэньнем тарыфаў
11:08, 27/02/2001

Новы міністар сувязі Беларусі Уладзімер Ганчарэнка заявіў аб неабходнасьці самым бліжэйшым часам павялічыць тарыфы на паслугі электрасувязі на 30 адсоткаў. Такую заяву Ганчарэнка зрабіў 26 лютага падчас прадстаўленьня яго апарату міністэрства прам`ер-міністрам рэспублікі Уладзімірам Ярмошыным.

"Галіне сёньня трэба вырашаць пытаньні эканомікі, - сказаў міністар. - Летась запазычанасьць Міністэрства сувязі за працу і аказаныя паслугі, гэтак званая крэдыторская запазычанасьць, склала 6,3 мільярды рублёў. І страты, што чакаюцца па прагнозных паказчыках, за першы квартал па галіне складуць 3,1 мільярды рублёў. Апрача ўсіх тых дадатковых паслуг, што мы будзем шукаць, без павышэньня тарыфаў на паслугі электрасувязі мы ніяк не абыйдземся. Калі мы хочам, каб галіна выжыла, нам трэба як мінімум да 10 сакавіка хаця б на 30 адсткаў узьняць тарыфы".

Варта зазначыць, што прызначаны на мінулым тыдні міністрам сувязі Уладзімір Ганчарэнка ўжо ўначальваў гэтае ведамства ў перыяд з кастрычніка 1994-га па сьнежань 1999 года, а затым працаваў на пасадзе кіраўніка справамі прэзыдэнта Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: