Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вайна з прэсай крычаўскага маштабу 11:10, 27/02/2001
Разьбіральніцтва па адміністрацыйных справах рэдактараў крычаўскіх недзяржаўных газэтаў "Вольны Горад" і "Наш Вольны Горад" Сяргея Няроўнага і Мікалая Маторанкі пачалося 26 лютага ў Крычаўскім раённым судзе (Магілёўская вобласьць). Іх абвінавачваюць у парушэньні законаў аб друку і прадпрымальніцкай дзейнасьці. Пратаколы былі складзены пасьля затрыманьня кур`ера, які вёз са смаленскай друкарні асобнікі газэтаў "Вольны Горад" і "Наш Вольны Горад". Рэдактары сцьвярджаюць, што прадпрымальніцкай дзейнасьцю яны не займаюцца, а газэты нельга лічыць адным выданьнем.
У сувязі з тым, што па справе Сяргея Няроўнага патрэбны дадатковыя сьведкі, а ў міліцэйскія пратаколы па справе Мікалая Маторанкі былі ўнесены выпраўленьні, судовае пасяджэньне перанесена на пятніцу, 2 сакавіка. Суд таксама папрасіў рэдакцыю газэты "Вольны Горад" прад`явіць сведчаньне таго, што яе абсталяваньне зьяўляецца ўласнасьцю ЗША. Дакумант быў прадстаўлены на ангельйскай мове і патрабуе перакладу.
Папярэдні суд з падобным абвінавачаньнем абавязаў Сяргея Няроўнага выплаціць штраф у памеры 50 мінімальных зарплат за парушэньне правілаў прадпрымальніцкай дзейнасьці. Няроўны будзе абскарджваць гэтае рашэньне ў вышэйшых інстанцыях.
Нагадам таксама, што нядаўна крычаўскі гарвыканкам зьвярнуўся да кіраўніка адміністрацыі Смаленскай вобласьці з просьбай "прыняць меры па спыненьні друкаваньня газэты "Вольны горад" у друкарні гораду Смаленску".