Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Скандальна вядомы дарадца зьнятага ўвосень мінулага года прэзыдэнта Перу Альберта Фухіморы, уселадарны шэф перуанскай службы бяспекі Ўладзіміро Монтэсінас атрымаў 35 млн. камісійных за набытыя расейскія самалёты МиГ-29. Гэтыя дадзеныя прыводзяцца ў дакладзе камісіі парляманту Перу, што займаецца расьсьледаваньнем дзейнасьці Монтэсінасам . Па адной зь версыяў, якую выдзьвігаюць члены парляманцкай камісіі, грошы ад "Росузбраеньня" былі атрыманыя Мантэсінасам пры падпісаньні кантракту на набыцьцё перуанцамі самалётаў у Беларусі ў 1996 годзе.
У Магілеве прайшла чутка, што ў дзіцячых садах пачаліся перабоі з харчаваньнем. Чутку падцьвердзілі ў адзьдзеле сацыяльнага разьвіцьця МРУПП "Хімвалакно". Сытуацыя ў 19 дзіцячых садах, якія належаць прадпрыемству вельмі складаная. Амаль тыдзень у рацыёне трох тысячаў дзетак не было малочных прадуктаў, а затым яны былі пазбаўлены й хлеба.
Па рашэнюні кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкаму двум чыноўнікам абласнога камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаваньню аб`яўленыя вымовы з наступным разглядам пытаньня аб іх адпаведнасьці займаемым пасадам.
40 тысячаў 859 рублёў склаў сярэднi памер пенсii за люты ў Гродзенскай вобласьцi. Такую лiчбу назваў 23 лютага на прэс-канферэнцыi начальнiк упраўленьня сацыяльнай абароны насельнiцтва Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэту Рыгор Антановiч.
Мы прыносім свае выбачэньні наведвальнікам вэб-сайту за недакладную інфармацыю адносна інцэдэнту ў Гомлі па справе Юры Бандажэўскага. Спачатку намі была выкарыстана інфармацыя праваабарончага цэнтру "Вясна" пра тое, што міліцыя пачала бойку з праваабаронцам Валеры Шчукіным. Пазьней ПЦ "Вясна" ўдакладніў, што такога інцыдэнта не было.
Чарговы выпуск ананімнай газэты "Народны прэзыдэнт" распаўсюджваецца ў апошнія тыдні ў Менску й іншых гарадох Беларусі. Нам пашчасьціла атрымаць адзін экзэмпляр гэтага суперпапулярнага выданьня, выхад якога пачаўся прыкладна паўтары гады таму. У нас было зьмешчана два нумары гэтай газэты. Сёньня - трэці ТУТ.
23 лютага Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 105, якім "за ўзорнае выкананьне воінскага абавязку, высокае прафесійнае майстэрства і асаблівыя заслугі ў ахове дзяржаўнай мяжы" ўнагародзіў сярод астатніх пагранічнікаў…. Лукашэнку Віктара Аляксандравіча - "афіцэра адзьдзелу вайсковай часткі 1250 пагранічных войскаў, капітана". Разам з капітанам Лукашэнка медалі "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы" ўдастоіліся ягоныя калегі па прыгранічнай "кропцы" - старэйшы лейтынант Юры Мацюкевіч, старэйшы прапаршчык Сяргей Гарбачык і прапаршчык Барыс Ліньнік.
адбываецца 28 лютага на Беларусі. У акцыі прымаюць удзел гандляры рэчавых рынкаў сталіцы і іншых гарадоў, а таксама многія ўладальнікі гандлёвых шапікаў. Галоўнай прычынай забастоўкі зьяўляецца памер базавых ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў, якія плануецца ўвесьці па праэкце дэкрэта прэзыдэнта аб адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў.
У Рацыі зьявілася інфармацыя пра рэакцыю афіцыйнага Вашынгтону на вынікі паседжаньня сталага Камітэту Парляманцкай Асамблеі АБСЭ ў Вене, якое адбылося два тыдні таму. Згодна з рэкамэндацыямі Мандатнай Камісіі Сталаму Камітэту, месца Беларусі ў Парляманцкай Асамблеі пакуль застанецца пустым. Урад Злучаных Штатаў лічыць гэты вынік сур`ёзнай паразаю Расеі й яшчэ большай паразаю Лукашэнкі.
Адзін зь лідараў расейскай партыі Саюз Правых Сілаў Ірына Хакамада заявіла, што ў хуткім часе нельга чакаць пашырэньня "саюзу Расеі й Беларусі" за лік уключэньня туды Малдовы. Яна адзначыла, што саюз дзьвюх дзяржаваў пакуль зьяўляецца "хутчэй эфемэрным утварэньнем, значна больш жаданым, чым эканамічна рэальным". Хакамада мяркуе, што для краінаў Садружнасьці, незалежна ад таго, якія сілы знаходзяцца там пры ўладзе, неабходна не замыкацца ў рамках гэтага ўтварэньня, а інтэгравацца ў эўрапейскую садружнасьць.
Пытаньне пра статус, задачы і функцыі адзінага Эмісійнага цэнтру "саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі" не вырашаны ў сувязі з рознымі пазыцыямі бакоў, заявіў учора першы намесьнік стршыні праўленьня Нацбанку Беларусі Павал Калаур.