Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ірына Хакамада: Расеі патрэбна рухацца ў Эўразьвяз, а не аб`ядноўвацца зь Беларусьсю й Малдовай 11:02, 28/02/2001
Адзін зь лідараў расейскай партыі Саюз Правых Сілаў Ірына Хакамада заявіла, што ў хуткім часе нельга чакаць пашырэньня "саюзу Расеі й Беларусі" за лік уключэньня туды Малдовы. Яна адзначыла, што саюз дзьвюх дзяржаваў пакуль зьяўляецца "хутчэй эфемэрным утварэньнем, значна больш жаданым, чым эканамічна рэальным". Хакамада мяркуе, што для краінаў Садружнасьці, незалежна ад таго, якія сілы знаходзяцца там пры ўладзе, неабходна не замыкацца ў рамках гэтага ўтварэньня, а інтэгравацца ў эўрапейскую садружнасьць.
"Для ўсіх нас перш за ўсё неабходна самаіндэфікацыя, выпрацоўка нацыянальнай мадэлі эфектыўнай мадэлі эфектыўнай эканомікі, і тады ўсе мы разам, маючы шмат у чым падобныя праблемы, павінны рухацца ў Эўразьвяз замест таго, каб прагнуць варыцца ва ўласным катле і спрабаваць аб`яднаць слабыя краіны ў некую геапалітычную структуру, што ствараецца нібыта ў супрацьвагу разьвітым краінам", - заявіла Хакамада ў паведамленьні прэс-службы СПС.