Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У ЗША лічаць вынікі венскага паседжаньня ПА АБСЭ паразаю Лукашэнкі й Расеі 11:03, 28/02/2001
У Рацыі зьявілася інфармацыя пра рэакцыю афіцыйнага Вашынгтону на вынікі паседжаньня сталага Камітэту Парляманцкай Асамблеі АБСЭ ў Вене, якое адбылося два тыдні таму. Згодна з рэкамэндацыямі Мандатнай Камісіі Сталаму Камітэту, месца Беларусі ў Парляманцкай Асамблеі пакуль застанецца пустым. Урад Злучаных Штатаў лічыць гэты вынік сур`ёзнай паразаю Расеі й яшчэ большай паразаю Лукашэнкі.
"Расея прыклала шмат намаганьняў у дыпляматычнай і палітычнай сфэрах, каб дамагчыся прызнаньня Нацыянальнага Сходу легітымным беларускім парлямэнтам. Вынікам усіх намаганьняў Расея атрымала поўную ізаляцыю ў ПА АБСЭ - толькі Армэнія падтрымала расейскую пазыцыю. ЗША лічаць, што замест выкананьня сваіх абавязацельстваў перад сусьветным супольніцтвам, Лукашэнка спрабуе прымусіць Захад прызнаць нелегітымны парлямэнт", - патлумачыла Рацыі крыніца ў Дзярждэпартамэнце ЗША.