Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аднадзённы страйк прыватных прадпрымальнікаў 11:04, 28/02/2001
адбываецца 28 лютага на Беларусі. У акцыі прымаюць удзел гандляры рэчавых рынкаў сталіцы і іншых гарадоў, а таксама многія ўладальнікі гандлёвых шапікаў. Галоўнай прычынай забастоўкі зьяўляецца памер базавых ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў, якія плануецца ўвесьці па праэкце дэкрэта прэзыдэнта аб адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў.
На думку страйкаму, стаўкі адзінага падатку, прапаноўваемыя ДПК, "занадта вялікія і не ўлічваюць спэцыфікі працы індывідуальных прадпрымальнікаў". У выпадку прыняцьця максымальных памераў ставак, прадугледжаных у праэкце дэкрэту, "складзецца сытуацыя, якая выклікае значнае павышэньне рознічных коштаў на рынках, прывядзе да разарэньня і страты працоўных месцаў сярод прадпрымальнікаў, асабліва ў рэгіёнах, дзе пакупніцкая здольнасьць насельніцтва вельмі нізкая".
Патрабаваньні забастоўшчыкаў:
- не дапусціць павышэньня існуючых ставак фіксаванага падатку; максымальны памер базавай стаўкі адзінага падатку павінен быць не больш чым на 75 адсоткаў вышэйшы за мінімальны;
- перагледзець існуючую сыстэму вызначэння кошту арэнды гандлёвых месцаў (кошт квадратнага метру асфальту на рынку перавышае кошт арэнды квадратнага метра крытага памяшканьня ў два-тры разы), прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у парушэньні заканадаўства аб цэнаўтварэньні;
- адстаўка старшыні Дзяржаўнага падатковага камітэту.
Па заяве страйкаму, калі забастоўка не прывядзе да "станоўчых зрухаў у вырашэньні пералічаных праблемаў", наступным этапам будзе "арганізацыя масавых акцый пратэсту, мітынгаў, пікетаў, будзе праводзіцца работа па падрыхтоўцы бестэрміновай забастоўкі з нявыплатай падаткаў і арэнды гандлёвых месцаў". "Іншага спосабу абароны сваіх законных правоў і інтарэсаў мы не бачым", - падкрэсьліваюць аўтары паведамленьня.