Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мы прыносім свае выбачэньні наведвальнікам вэб-сайту за недакладную інфармацыю адносна інцэдэнту ў Гомлі па справе Юры Бандажэўскага. Спачатку намі была выкарыстана інфармацыя праваабарончага цэнтру "Вясна" пра тое, што міліцыя пачала бойку з праваабаронцам Валеры Шчукіным. Пазьней ПЦ "Вясна" ўдакладніў, што такога інцыдэнта не было.
Удакладнённая інфармацыя выглядае наступным чынам:
У Гомельскім абласным судзе Валеры Шчукін дапамог жонцы Ўладзіміра Раўкова Наталі патрапіць у залю суда.
Праскочыўшы праз усе кардоны, хаця Шчукіну і прыйшлося адштурхоўваць вайскоўца, які стаяў каля ўваходу, Шчукін і Раўкова прайшлі ў залу суда. Гэтае здарэньне адклала пачатак судовага працэсу амаль на 40 хвілін, але калі судзьдзя пачаў працэс усе працэсуальныя нормы былі выкананы. Сьведкам было прапанавана пакінуць залю суда. Пасьля гэтага Раўкова выйшла з залі.
Дапамога Шчукіна дазволіла жанчыне пабачыць свайго мужа, падтрымаць яго. Сам Шчукін прысутнічаў на працэсе да канца працоўнага дня.