Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Страйк прадпрымальнікаў аказаўся безвыніковым
11:03, 01/03/2001

Агульнанацыянальны страйк прадпрымальнікаў адбыўся ў Беларусі 28 лютага. Ейныя арганізатары заяўляюць пра посьпех мерапрыемства. Між тым, адчувальных вынікаў гэтая акцыя, як і папярэднія страйкі апошніх месяцаў, не прынесла. А многія лідары мясцовых прадпрымальніцкіх прафсаюзаў абвінавачваюць кіраўніцтва стачкаму ў палітыканстве і выкарыстаньні праблемаў "чалнакоў" ў асабістых палітычных мэтах.

Па заявах арганізатараў ў стайку прыняло ўдзел больш 160.000 прадпрымальнікаў і асобаў, што працуюць па найму з усіх гарадоў Рэспублікі Беларусь. У Гародні й Гарадзенскай вобласьці, па іх словах, баставала больш 90% прадпрымальнікаў і асобаў, якія працуюць па найму. У Менску - больш 70%, у Менскай вобласьці - больш 60% прадпрымальнікаў. У Брэсьце й Брэсцкай вобласьці - больш 80% прадпрымальнікаў. У Віцебску - каля 60%.

Страйк быў арганізаваны Стачкамам прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь з асноўнымі патрабаваньнямі - не дапусьціць павышэньня ставак фіксаванага падатку і адстаўкі старшыні Дзяржаўнага Падаткавага Камітэту Рэспублікі Беларусь.

Аднак гучныя заявы лідараў страйку пра ейны посьпех абвяргаюцца паведамленьнямі з рэгіёнаў. Так, прыватныя прадпрымальнікі, якія працуюць на рынках Віцебскай вобласьці, адмовіліся браць удзел у забастоўцы. У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН намесьнік старшыні прафсаюзнага камітэту рынку "Смаленскі" - найбуйнейшага ў Віцебску - Тамара Юневіч падкрэсьліла, што 28 лютага ўсе рынкі абласнога цэнтру, а таксама Полацку, Наваполацку, Воршы і іншых гарадоў Віцебшчыны працуюць у звычайным рэжыме.

"Прадпрымальнікі не жадаюць, каб іхнія праблемы ў сувязі з антырынкавай палітыкай дзяржавы скарыстоўваліся як трамплін для асобных спадароў-самазванцаў, - заявіла Юневіч. - Тым больш, мы падазравалі, што гэтыя самазванцы вядуць двайную гульню, дапамагаючы ўладзе выявіць нашых актывістаў, каб потым, у патрэбны момант, нейтралізаваць іх".

Пра такую ж сытуацыю можна казаць і ў іншых рэгіёнах.

Страйк выявіў, што даверу старшыні стачкаму Валеры Леванеўскаму прыватныя прадпрымальнікі ў сваёй большасьці не маюць. Леванеўскі ўжо неаднаразова заяўляў, што ён будзе балатавацца на пост прэзыдэнта ў гэтым годзе. У сваіх выступленьнях ён крытыкуе больш дэмакратычныя сілы, чым уладу, зь якой па ягоных словах, "заўсёды можна дамовіцца".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: