Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сямён Домаш падвергся рупліваму вобыску без якіхсьці тлумачэньняў 11:05, 01/03/2001
На мытным пункце "Брузгі" (Гродзенская вобласьць) 27 лютага на працягу дзвюх гадзінаў мытнікі надглядалі вядомага беларускага палітыка, кіраўніка аб`яднаньня "Рэгіянальная Беларусь", найбольш верагоднага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах Сямёна Домаша, які на асабістым аўтамабілі ехаў у Польшчу.
Вельмі старанна быў надгледжаны і аўтамабіль палітыка. У пратаколе асабістага надгляду было запісана, што надгледжаны "верхняе адзеньне і абутак грамадзяніна Домаша". У выніку, як запісана ў тым жа пратаколе, "рэчаў, забароненых і абмежаваных да перамяшчэньня праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь", у Домаша не знойдзена.
Ніякіх тлумачэньняў такога ўважлівага надгляду мытнікі ня далі.