Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



"БДГ" чакае далучэньня праваахоўчых ворганаў
11:06, 01/03/2001

Два месяцы таму "Белорусская деловая газета" спрабавала знайсьці лягічную сувязь паміж адстаўкамі старшыні КДБ Ўладзімера Мацкевіча, ягонага намесьніка Ўладзімера Наркевіча, Генпракурора Алега Бажэлкі й міністра культуры Аляксандра Сасноўскага. Тады ім прапанаваў свае паслугі былы начальнік КРУ Міністэрства культуры Аляксандар Грачоў. У сваім інтэрв`ю "БДГ" былы чыноўнік мінкульту адкрыта заявіў, што Савет бясьпекі не даваў яму весьці расьсьледаваньне справы Тацяны Бандарчук. Па ягоных словах, з тых супрацоўнікаў АПЭЗ, якія працавалі "па справе Бандарчук", на сваім месцы больш ніхто не працуе. Яго ж наведвалі супрацоўнікі спэцслужбаў і жорста зьбівалі. Сярод сваіх выкрадальнікаў ён пазнаў былога супрацоўніка падразьдзяленьня "Алмаз" Валеры Ігнатовіча, які як вядома, фігуруе ў справе аб зьнікненьні аператара ГРТ Зьміцера Завацкага.

Але 25 лютага ў праграме "Рэзананс" Аляксандар Грачоў публічна адмовіўся ад сваіх словаў, паведаміўшы, што ніколі не даваў "БДГ" інтэрв`ю. Фактычна газэту абвінавацілі ў фальсыфікацыі й контрінтэрв`ю з А.Грачовым, што можа стаць выдатным спосабам для ўзбуджэньня крымінальнае справы па факту паклёпу з выцякаючымі адсюль аператыўнай распрацоўкай супрацоўнікаў рэдакцыі і закрыцьцём газэты. Ужо на наступны дзень "БДГ" атрымала інфармацыю са сваіх крыніцаў, што для сканчэньня апэрацыі пастаўлены дастаткова жорсткі тэрмін - 1 месяц.

Пры гэтым, па словах супрацоўнікаў рэдакцыі, наяўнасьць аўдыёзапісу размовы з былым рэвізорам мінкульту, нікога хваляваць не будзе. Людзі, якія казалі контраінтэрв`ю з А. Грачовым, выдатна ведаюць, што ў "БДГ" ёсьць запіс размовы. У адваротным выпадку, нашумелая пудлікацыя была б для газэты сьмяротным прыгаворам. "Або Зімоўскі цалкам дурань, раз не разумеее, што ў нас ёсьць аўдыёзапіс размовы з Грачовым, - заявіў рэдактар адзьдзелу права і здарэньняў "БДГ" Сяргей Сацук. - Або ён яшчэ большы дурань, бо ўсё разумее, але тым не мней выдае ў эфір такога кшталту сюжэты. Аднак хутчэй за ўсё Зімоўскі, падобны на свайго гаспадара, узяў на ўзбраеньне тактыку: чым грандыёзьнее хлусьня, тым лягчэй ёй гатовыя паверыць".

Галоўны рэдактар "БДГ" Пётар Марцаў сьцьвярджае, што былога начальніка кантрольна-рэвізіённага ўпраўленьня міністэрства культуры А. Грачова прымусілі абвергнуць сваё сэнсацыйнае інтэрв`ю спэцслужбы, што да інфармацыі пра Валеры Ігнатовічы, які праходзіць па справе аб зьнікненьні Зьміцера Завацкага, то, па словах П.Марцава, яна была апублікавана не цалкам. І пры выпадку цытаваньне А.Грачова будзе працягнута.

ТРУКІ ПАД КУПАЛАМ

Урыўкі зь інтэрв`ю Аляксандра Грачова

Былы начальнік аднаго з упраўленьняў міністэрства культуры Аляксандар Грачоў даў у сярэдзіне лютага сэнсацыйнае інтэрв`ю "БДГ", у якім сьцьвярджаў, што беларускія спэцслужбы займаюца вымаганьнем грошай з гэтага матэрыялу. Аляксандар Грачоў займаўся рэвізіяй дзейнасьці дырэктара менскага цырку Тацяны Бандарчук, якая, як высьветлілася, мела сапраўдны "дах" у самых верхавінах улады.

- …Праз некалькі дзён (пасьля праверкі) да мяне на працу прыехалі хлопцы са Службы бясьпекі прэзыдэнта і пачалі цікавіцца "справай Бандарчук". Я ім кажу: "Нічога ня ведаю, вось ёсьць акт рэвізіі - ўсё…" Потым справу закрылі. А яшчэ праз некаторы час адзін мой знаёмы паказаў мне ліст на імя прэзыдэнта за подпісам Віктар Шэймана. Там было напісана, што злачынная групоўка ў складзе Ціхамірава, Грачова, Сасноўскага і іншых асобаў пастаянна пераследуе Бандарчук. Пасьля гэтага ліста, вядома, прапала жаданьне працаваць…

- Як пачыналася справа аб хабары дырэктара Дзярцырку?

- Да мяне патэлефанавала галоўны бухгальтар гомельскага цырку Ксенія Рэбінок і сказала, што Бандарчук нібыта патрабуе вялікі хабар у Цімчанка. 10 кастрычніка каля гатэлю "Юбілейная" адбылася сустрэча паміж мной, Цімчанкам і супрацоўнікам АБЭЗ…Яны ўсе казалі …Ну, а пасьля Бандарчук узялі з прама з грашыма. І здарылася адна вельмі цікавая рэч. Праз месяц яе выпусьцілі. А яшчэ праз дзень пасьля яе выхаду зь СІЗА, я падыходжу да дому і бачу машыну хуткай дапамогі. Я нават спужацца не пасьпеў, як да мяне падбеглі дужыя хлопцы: адзін б`е мяне кулаком у твар і выбівае мне два зубы. Я падаю. Мне на галаву апранаюць маску, падхопліваюць і кідаюць у машыну. Мяне адвезьлі на нейкую базу і зьбілі да непазнавальнасьці. Спрабавалі высьветліць, хто праводзіў праверкі ў цырку - хто якія дакуманты праглядаў. Білі па нырках, пагражалі забойствам, шчоўкалі ля вуха затворам аўтамата, размахвалі пісталетам - гэты быў жах нейкі! Я ім сказаў: "Хлопцы, я нічога не ведаю, нас было адзінаццаць чалавек".

- Вы зраземелі хто гэта быў?

- Ну, я зразумеў толькі, што гэта былі людзі, зьвязаныя з сілавымі структурамі. У маёй кішэні ляжала пасьведчаньне афганца. Іхні галоўны забраў у мяне пасьведчаньне й кажа камусьці са сваіх: "Усё, ты тут больш не шчоўкай яму каля вуха затворам - гэта наш мужык, ён прайшоў усё". Тады яны кінулі выпрабоўваць мяне на трываласьць і пачалі проста разважаць: ці забіць, ці Бог яго ведае, што зь ім рабіць… А галоўны іх (я не ведаю, хто гэта быў, але голас яго вельмі падобны на голас Аўсянскага) і кажа: "Адпусьціце яго". Аўсянскі - гэта галоўны спэцыяліст САўбезу, зараз ён разам зь Віктарам Шэйманам у Рэспубліканскай пракуратуры працуе…Потым да мяне патэлефанаваў Бранчаль Іван Іванавіч, намесьнік начальніка па арзанізаванай злачыннасьці ў пракуратуры, і старэйшы сьледчы па асабліва важным пытаньням той самай пракуратуры Чумачэнка (гэты сьледчы ўваходзіць у сьледчую групу, якая займаецца расьсьледаваньнем аб`яднаных у адну вытворчасьць справаў аператара ГРТ Зьміцера Завацкага, забойства азэрбайджанскай сям`і і забойства Глеба Самойлава). Выклікалі яны мяне ў пракуратуру і кажуць: "Вось паглядзі, хто цябе біў - гэтыя, гэтыя, гэтыя…" І паказваюць мне мноства здымкаў. Я дваіх апазнаў - тых, хто мяне цягнуў ў машыну з вуліцы - яны тады былі не ў масках. Потым мы правялі таксама апазнаньне галасоў - па плэйеру. Адным з апазнаных мною (і па голасе, і па здымку) быў Ігнатовіч.

- Ці можаце вы патлумачыць прычыны вызваленьня з пасады міністра культуры Аляксандра Сасноўскага?

- …Адстаўка Сасноўскага зьвязана напрамую з адстаўкамі Мацкевіча і Бажэлкі. Указ Лукашэнкі выйшаў у панядзелак, 27 лістапада. Напярэдадні гэтага, у пятніцу, аператыўнікі, што працавалі па "справе Завацкага", выйшлі на камандзіра в/ч 3214 Паўлючэнкі. Як мне паведамілі, падчас арышту Паўлючэнкі ў яго было канфіскавана каля 120 тысячаў даляраў, даўгавыя распіскі, па якіх яго спэцназаўцы "выбівалі" даўгі, а таксама 16 відыёкасэтаў. А на гэтых касэтах засьняты шэраг забойстваў, а таксама тое, як мяне зьбівалі. Можаце сабе такое ўявіць!? Я гэта ведаю з абсалютна даставернай крыніцы, ад чалавека, які асабіста арыштоўваў Паўлючэнка.

Так вось, да арышту Паўлючэнкі маюць адносіны Бажэлка, Мацкевіч і некалькі больш дробных супрацоўнікаў. Бажэлка і Мацкевіч паплаціліся за тое, што ўлезьлі, куды не трэба. І Сасноўскі ўсё роўна даведаўся б пра гэтыя касэты. А так як я быў там зьняты і я, і паколькі мой шэф стаяў за мяне "гарой", то, натуральна, маўчаць бы ён не стаў. Таму быў зьняты Сасноўскі. Зараз, наколькі я ведаю, Сасноўскі хаваецца.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: