Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вырасьлі тарыфы на міжнародныя тэлефонныя размовы 11:08, 01/03/2001
27 лютага ў Беларусі на 15 адсоткаў падаражэлі міжнародныя тэлефонныя размовы (за выключэньнем краінаў СНД). Цяпер хвіліна тэлефоннай размовы з Літвой, Латвіяй, Эстоніяй і Польшчай каштуе 372 рублі (раней - 324), Чэхіяй - 338 (294), Баўгарыяй, Нямеччынай і Францыяй - 356 (309), Вялікабрытаніяй - 440 (383), Аўстраліяй - 854 (742), ЗША - 1.104 (960), Ізраілем - 1.292 (1.124). Самымі дарагімі па-ранейшаму зьяўляюцца размовы з абанентамі шэрагу дзяржаваў Блізкага Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі (В`етнамам, Кітаем, Іарданіяй і інш.) - 2.582 рублі за хвіліну (раней - 2.246).
З 21 да 9 гадзін у буднія дні і кругласутачна ў выхадныя й сьвяточныя дні дзейнічаюць ільготныя тарыфы.
Цікава, што цяперашняе павелічэньне тарыфаў адбылося на наступны дзень пасля заявы новага міністра сувязі Уладзіміра Ганчарэнкі аб неабходнасьці ў самы бліжэйшы час павялічыць тарыфы на паслугі электрасувязі на 30 адсоткаў, якую ён зрабіў падчас прадстаўленьня яго апарату міністэрства прэм`ер-міністрам Уладзімірам Ярмошыным.
Папярэдняе павышэньне тарыфаў на паслугі міжнароднай тэлефоннай сувязі адбылося 20 сьнежня 2000 года.