Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Глава МУС перастае вылучаць "гучныя" справы з шэрагу звычайных
11:10, 01/03/2001, Наталля РАДЗІНА

На прэс-канферэнцыі 1 сакавіка Ўладзімер Навумаў адмовіўся казаць пра расьсьледаваньне гучных справаў, зьвязаных са зьнікненьнем вядомых у краіне людзей. Міністар пагардліва заявіў, што Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі - усяго толькі тры зьніклыя асобы з тых 4-5 тысячаў прапалых бяз вестак, якіх сёньня расшуквае МУС.

"Я не засяроджваюся на асобных справах. Я настройваю сваіх людзей, што мы не павінны дзяліць зьніклых грамадзянаў на больш значных і меньш значных. І ў будучым я б хацеў кантактаваць з журналістамі, не абапіраючыся на нейкія пэрсаналіі."

"На асаблівым кантролі", па словах міністра, знаходзіцца справа толькі аб зьнікненьні апэратара ГРТ Зьміцера Завацкага. "Але й тут мы не дасягнулі вялікіх вынікаў. Хаця збор матар`ялу не спыняецца ні наводзін дзень, інфармацыю мы зьбіраем па крупіцах. І не трэба нас абвінавачваць, што мы прытрымліваемся ўсяго толькі адной версыі. Мы разглядаем цэлы спэктар версыяў".

Адначасова Ўладзімер Навумаў папрасіў журналістаў больш беражліва адносіцца да супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў, бо іх душэўная кволасьць не вытрымлівае журналісцкіх рассьледаваньняў. "Праз вас, мне стала цяжка працаваць са сваімі калегамі. Бо вашыя шматлікія версыі і некаторым сэнсе траўміруюць супрацоўнікаў сьледчых ворганаў".

Замыкаючыся на пытаньнях ад зьнікненьні апазыцыйных А.Лукашэнку палітыкаў, У.Навумаў з заўважным задавальненьнем ганьбіў сына прам`ер-міністра Міхаіла Чыгіра. Ён не хаваў, што ўзнагародзіў тых супрацоўнікаў, якія затрымалі Аляксандра Чыгіра. Не памятаючы пра такое паняцьце як "прэзумпцыя невіноўнасьці", міністар унутраных справаў з асалодаю распавядаў пра тое, што "злачынная дзенасьць А. Чыгіра значна ўплывала на аператыўную абстаноўку ў сталіцы і пасьля ягонага арышту гэтая абстаноўка значна палепшылася".

Пры гэтым Навумаў цьвёрда заявіў, што не зьбіраецца правяраць інфармацыю пра тое, што напярэдадні арышту ў гаражы А. Чыгіра бачылі людзей у чорных масках, якія хутчэй за ўсё і падкінулі яму скрадзеныя аўтазапчасткі. "Будзе адкрытае паседжаньне, - сказаў У.Навумаў. - І, калі суд вырашыць, што мы ў чымсьці вінаватыя, то за гэта мы будзем несьці пакараньне".

"І наогул, - у рэшце рэшт, раздражнёна заўважыў міністар. - Акрамя звычайнага, дастаткова сур`ёзнага крымінальнага злачынства ў справе Аляксандра Чыгіра больш нічога няма". Адсюль адразу паўстае пытаньне: калі справа А.Чыгіра такая звычайная, то чаму яго ўзяў пад кантроль сам намесьнік міністра сп. Глухоўскі? На гэта В.Навумаў адказаў, што "справа дастаткова аб`ёмная, а сьледчае падразьдзяленьне РУУС Маскоўскага раёну ўкамплектавана занадта маладымі супрацоўнікамі".

Міністар унутраных справаў закрануў нядаўні скандаль вакол "Белорусской деловой газеты", калі былы начальнік КРУ Мінкульту Аляксандар Грачоў публічна адмовіўся ад свайго сенсацыйнага інтэрв`ю, якое ён даваў "БДГ". Нягледзечы на тое, што газэта чакае супраць сябе хуткіх рэпрэсыяў, У.Навумаў заявіў, што "з боку МУС рэакцыі на гэту справу не будзе".

Міністра вымусілі ўзгадаць і скандаль вакол Камітэту па арганізаванай злачыннасьці, які нядаўна спрабаваў выкалочваць з прыватных прадпрымальнікаў грошы на сьвяткаваньне свайго юбілею. Па словах Навумава, "усе супрацоўнікі, што мелі да гэтага дачыненьне звольнены ў дысцыплінарным парадку, а палкоўнікі з маральных меркаваньняў папрасіліся сыйсьці на пенсію". Пры гэтым, начальнік камітэту сп. Мядзьведзеў, за подпісам якога і рассылаліся лісты прадпрымальнікам, чамусьці да сёньня адмаўляе сваю віну.

На разьвітаньне Ўладзімер Навумаў паведаміў пра тое, што мяркуецца скарачэньне арміі вартавых парадку. Па ягоных падліках, пасьля рэарганізацыі колькасьць атэставаных супрацоўнікаў унутраных справаў складзе 60 тысячаў чалавек. Але, калі да гэтага дабавіць вольнанаёмных міліцыянтаў, то іх колькасьць пераўзыдзе 90 тысячаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: