Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З панядзелка ў белдарускім МЗС адбываецца чарговае паседжаньне Надзвычайных і Паўнамоцных амбасадараў Беларусі, акрэдытаваных у 35 краінах сьвету. Сёньня з амбасадарамі сустрэнецца сам Лукашэнка. У скажоным сьвеце афіцыёзу гэта сустрэча выглядае як падсумаваньне вынікаў працы дыппрадстаўніцтваў краіны за мяжою. Насамрэч, Лукашэнка мае намер патлумачыць паслам, як яны мусяць працаваць у перыяд прадвыбарчай кампаніі.
Намесьнік міністра адукацыі Алег Слука падпісаў распараджэньне, якое абавязвае начальнікаў упраўленьняў аблвыканкамаў і Мінгаравыканкаму рупліва кантраляваць і забараняць арганізацыю й правядзеньне заняткаў Народнага ўніверсытэту.
На юрыдычны факультэт БДУ прыйшоў афіцыйны ліст з Генэральнай пракуратуры за подпісам Віктара Шэймана. У лісьце паведамляецца, што ў сувязі са зьменай заканадаўства, у 2001 годзе будзе пашыраны штат супрацоўнікаў органаў пракуратуры.
"Іосіф Вісарыёнавіч Лукашэнка: Хто такі Аляксандр "Лука" Лукашэнка альбо Як высьмяванаму калгасьніку стаць прэзыдэнтам," - менавіта так называецца артыкул, апублікаваны чэскім часопісам "Патэк". Сёньня на нашым сайце - пераклад гэтага артыкулу, падрыхтаваны беларускім форумам у Празе "Адраджэньне".
У Беларусі адбылася аварыя ў сыстэме каналізацыі горада Віцебску, у выніку чаго ў раку Заходняя Дзьвіна трапіла некалькі тысячаў кубаметраў бруду. Зараз на месцы аварыі, прычынай якой стала зношанасьць абсталяваньня, поўным ходам ідуць узнаўленчыя працы. Як чакаецца, да канца сутак прарыў у каналізацыйным калектары ўдасца зьліквідаваць.
Мінск не мае намеру абмяжоўваць прысутнасьць расейскага піва ў Беларусі. Як паведамляе карэспандэнт РІА "Новости", прамьер-міністар Уладзімер Ярмошын абверг скаргу работнікаў найбуйнога ў краіне вытворцы піва ААТ "Крыніца" ў сувязі з узьніклай, на іх думку, канкурэнцыяй з боку расейскіх вытворцаў ячменнага напою.