Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія гарады могуць застацца без пітной вады 11:02, 02/03/2001, НТВ.ру
У Беларусі адбылася аварыя ў сыстэме каналізацыі горада Віцебску, у выніку чаго ў раку Заходняя Дзьвіна трапіла некалькі тысячаў кубаметраў бруду. Зараз на месцы аварыі, прычынай якой стала зношанасьць абсталяваньня, поўным ходам ідуць узнаўленчыя працы. Як чакаецца, да канца сутак прарыў у каналізацыйным калектары ўдасца зьліквідаваць.
Тым часам каналізацыйныя сьцёкі ідуць уніз па рацэ да беларускіх гарадоў Полацак, Новаполацак, Верхнядзьвінск і далей ў Латвію. Па інфармацыі беларускага нацыянальнага тэлебачаньня, прыкладна 1 сакавіка ў 21-22 гадзіны па мясцовым часе забруджаная вада падыйдзе да горада Полацку. У выніку сытуацыя там можа сур`ёзна ўскладніцца, бо Полацак каля 40% пітной вады бярэ з Заходняй Дзьвіны.