Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Шэйман аддаў загад юрыдычнаму факультэту рыхтаваць са студэнтаў пракурораў 11:04, 02/03/2001, Інфармацыйны адзьдзел ПЦ "Вясна"
На юрыдычны факультэт БДУ прыйшоў афіцыйны ліст з Генэральнай пракуратуры за подпісам Віктара Шэймана. У лісьце паведамляецца, што ў сувязі са зьменай заканадаўства, у 2001 годзе будзе пашыраны штат супрацоўнікаў органаў пракуратуры.
Справа ў тым, што паводле новага Крымінальна-працэсуальна кодэксу, абвінаваўчае заключэньне па крымінальных справах рыхтуецца органамі пракуратуры, а не сьледчымі, як раней. Раней з выпускнікоў юрыдычнага факультэту ў органы пракуратуры набіралі 50 чалавек, а цяпер спатрэбіцца 125 (г.зн у два з паловай разы болей). Трэба ўлічыць, што ў Менск патрапіць не болей за 20 чалавек, астатніх разьмяркуюць па рэгіёнах.
У сувязі з гэтым Генэральная пракуратура "рэкамендуе" кіраўніцтву факультэту правесьці тлумачальную працу са студэнтамі адносна неабходнасьці працы ў органах пракуратуры. Магчыма, гэта пачатак прымусовага разьмеркаваньня на юрыдычным факультэце БДУ.