Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка будзе арыентаваць амбасадараў на прапаганду
11:06, 02/03/2001

З панядзелка ў белдарускім МЗС адбываецца чарговае паседжаньне Надзвычайных і Паўнамоцных амбасадараў Беларусі, акрэдытаваных у 35 краінах сьвету. Сёньня з амбасадарамі сустрэнецца сам Лукашэнка. У скажоным сьвеце афіцыёзу гэта сустрэча выглядае як падсумаваньне вынікаў працы дыппрадстаўніцтваў краіны за мяжою. Насамрэч, Лукашэнка мае намер патлумачыць паслам, як яны мусяць працаваць у перыяд прадвыбарчай кампаніі.

"Амбасадараў будуць арыентаваць на працу прапагандысцкага характару, - лічыць міжнародны каардынатар Хартыі Андрэй Саньнікаў. - Ад іх будуць патрабаваць "тлумачальных" працаў, з грамадзянамі Беларусі й забесьпячэньня галасоў на карысьць Лукашэнкі. Амбасадары ў Расеі й Ўкраіне, дзе пражывае самая вялікая колькасьць беларусаў, напрыклад, атрымаюць строгія ўказаньні забясьпечыць перамогу Лукашэнка на выбарах.

Што да беларускіх амбасадараў у краінах Захаду, то ім прыйдзецца даказваць, што ў Беларусі самыя свабодныя й дэмакратычныя выбары. І нязьменны вынік гэтых "свабодных і дэмакратычных" выбараў - выбраньне Лукашэнкі. Амбасадары, натуральна, ня змогуць зьмяніць меркаваньне Захаду аб Лукашэнку. Але пры гэтым яны будуць актыўна пастаўляцьу МЗС стосы справаздачаў пра тое, што "усе галяндцы гатовыя прагаласаваць за Лукашэнку".

Напэўна, ужо створана якая-небудзь група і прызначаны адказны ў рангу намесьніка міністра, які й будзе курыраваць усю гэтую працу"
.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: