|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
ХТО ТАКІ АЛЯКСАНДАР "ЛУКА" ЛУКАШЭНКА? 11:07, 02/03/2001 "Іосіф Вісарыёнавіч Лукашэнка: Хто такі Аляксандр "Лука" Лукашэнка альбо Як высмяванаму калгасніку стаць прэзідэнтам," - менавіта так называецаа артыкул, апублікаваны чэскім часопісам "Патэк". Вось як гэтае выданне прадстаўляе чытачам кіраўніка нашай дзяржавы: "Раптам зявіўся, захапіў народ і зрабіў з сябе бога. Улады дэмакратычных дзяржаваў даўно запісалі яго ў чорны спіс. Мясцовая апазіцыя сцвяржае, што ён вядзе краіну да пропасці. Для шмат каго з беларусаў ён застаецца любімым і клапатлівым бацькам народу. Аднак мала хто ведае, які ён насамрэч - з-за таго, што ягоная сапраўдная біяграфія ёсць самай вялікай дзяржаўнай таямніцай". Артыкул багаты вядомымі цытатамі Лукашэнкі, напрыклад, "Адчуваем сябе, як у 1941 годзе, у непрыяцельскім акружэнні. Ворагі праніклі ў кіраўніцтва суседніх дзяржаваў" альбо пра сітуацыю ў Югаславіі: "Салдаты НАТА дэзертуюць тысячамі" ці "Хопіць думаць пра палітыку! Адзіным палітыкам у краіне ёсць прэзідэнт" і інш. Ніхто у замежжы не мог уявіць, што калі-небудзь на Беларусі здарыцца такое. Яшчэ ў палове 90-х краіна пакутавала, але змагалася і жыла. У 1994 настальгія па моцнай руцэ паспрыяла, каб людзі на прэзыдэнцкіх выбарах аддалі свае галасы і сэрцы маладому змагару супраць карупцыі - дэпутату-асілку Лукашэнке. "Зараз без яго нічога не абыходзіцца. Практычна 90% прадпрыемстваў належыць дзяржаве, што значыць - Лукашэнке. Бацька лепш ведае, калі пасеяць зерне, як працаваць, як вучыць, як думаць. Сам прыдумвае практычна ўсё. А таму як толькі мае нейкія ідэі, адразу сядзе, запіша, што прыдумае, і падпіша. Гэта называе дэкрэтам. Калі-нікалі, калі яму прыйдзе ў галаву "прапусціць" пытанне праз галасаванне, аддае на разгляд збору, які сам дэкрэтаваў і назваў яго парламентам. Такое праяўленне бацькавай волі называецца закон". Карані паводзінаў Лукашэнкі, калі ён любую праблему вырашае пры дапамозе сілы, трэба шукаць у дзяцінстве. "Ён нарадзіўся як няшлюбнае дзіцё неадукаванай калгасніцы. У прымітыўным вясковым асяродзі з-за паходжання аднагодкі яго толькі высмейвалі і здзекваліся. Каб падабацца, быў дзерзкі да настаўнікаў і спрабаваў усіх пазабавіць. Ягоным любімым "прыколам" было залезьці на дрэва і крычаць "ку-ку". Калі ж ён вырас, ягоным прыкладам сталі вясковыя хуліганы, якія пад уплывам гарэлкі збівалі кожнага, хто ім трапляўся па шляху. Лукашэнка на іх прыкладзе зразумеў, што значыць мець моцную натрэніраваную руку. Пазней, як старшыня саўгасу, ён прадэманстраваў сваю перавагу, збіўшы двух трактарыстаў так, што супраць яго была заведзеная крымінальная справа. Росту ягонага аўтарытэту сярод суседзяў спрыяў іншы фактар - спадабаўся класнай кіраўніцы, якая яго выбрала жэніхом для сваёй дачкі Галіны. Менавіта дзякуючы падтрымцы цёшчы даволі слабы вучань паступіў на магілеўскі педагагічны факультэт. Ягонае далейшае жыцьцё нагадвае фрагменты з жыцця няўдалага чалавека. Ён быў практычна ўсім - і нічым. Камсамольскі актывіст, палітрук, намеснік, сакратар… Кажуць, што сваю пэдагагічную спецыяльнасць выкарыстаў аднойчы, калі працаваў выхавацелем у турме - але потым яго выгналі за крадзеж пасылкі вязню". Аднак належнасць партыі і здольнасць займаць правільную пазіцыю яму заўсёды дапамагалі дабрацца да пасады кіраўніка саўгасу, аў 1990 годзе - да дэпутатцкга крэсла. За Лукашэнкам цягнецца і шэраг любоўных прыгодаў, вельмі цікавых, хаця напалову, напэўна, і прыдуманых. "Ягонае лібіда падрыхтавала нямала цяжкіх хвілін. Аднойчы яго выгналі з працы, бо свайму каханню прысвячаў працоўны час у зале паседжання, а потым па ягонай машыне страляў муж мясцовай прыгажуні". Нават і пакорная Галіна пажадала развод, але потым скасавала сваё рашэнне. Ужо 12 год жыве адна ў абмежаванай прасторы. Яе муж тым часам не адмаўляе сябе ў жаночым асяродку. Галіна, тым не менш, сцвярджае, што "Аляксандра Лукашэнку" стала кахае. Але хто бы ў такім выпадку не кахаў самаго бацьку? Аднак не ўсе беларусы настолькі адданыя волі Лукі. Апазіцыя аславіла паразу Мілошэвіча на дэманстрацыі тысячамі галасоў: "Сёння Мілошавіч - заўтра Лукашэнка" Узурпатар рэагаваў па-свойму: маўляў, Мілошавіч хаўтуршчык, не хацеў яго паслуха"ць. Нічона падобнага дыктатар у сябе не дапусціць. І адразу прыступіў да працы. Спачатку пачаў шукаць падтрымку за мяжой. "Таму як Захад ягоны рэжым байкатуе, Лукашэнка сустрэўся з Фідэлем Кастра і палкоўнікм Каддафі. А карыдор беларускага ўплыву вырашыў з Баоканаў перанакіраваць да Кітая. Дома былы ідэалагічны працоўны камбінуе рэпрэсіі з прамыванне мазгоў.. Правёў сваю любімую ратацыю кадраў паміж генераламі Міністэрства унутраных справаў, КГБ і ўласных службаў бяспекі. Адначасова новым камандам падкінуў некалькі мільярдаў з дзяржаўнай касы". Важным планам ёсць стварэнне пірамідавай сістэмы дзяржаўнай прапаганды. Студэнты і дзяржаўныя служачыя муселі раз на месяц прысутнічаць на вывучэнні бацькавых думак, але ў будучым збіраюцца да кожнага кіраўніка прадпрыемства пасадзіць ідэалагічнага намесніка. У новае тысячагодзе адзіны еўрапейскі дыктатар (ягоныя суседзі ўжо таксама спрабуюць кіраваць ягоным стылем) уступае даволі ўпэўнена. Мае падрыхтаваны адказ на любое пытанне. Нават і на напады аб ягонай цяжкай параноі: "Для ўтрымання спакою на сваёй зямлі ахвярую і ўласным розумам". Як адзіны беларускі палітык не хвалюецца аб перамозе на прэзідэнцкіх выбарах у гэтым годзе. Можа быць, да яго далятаюць звесткі, што не менш як два ягоныя супернікі зачасцілі ў Маскву, а яшчэ адзін п`е піва з ягонымі генераламі. Але Лукашэнку гэта не хвалюе, і калі яму сапраўды кепска, ідзе глядзець на казнь. "Люблю, калі мяне просяць аб міласці," - кажа сваім прыхвастням. Але яшчэ ніводзін з асуджаных не дачакаўся прэзідэнцкай міласці."
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|