Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Тры дні таму міністар унутраных справаў Навумаў зьняважліва заявіў, што Юы Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зьміцер Завацкі - усяго толькі чацьвёра зніклых чалавека, з тых 4-5 тысячаў зьніклых бяз зьвестак, якіх сёньня адшуквае МУС. Гэтая абыякавая заява Навумава заставіла сямёх адважных "зуброў" стаць ля Адмінітстрацыі прэзыдэнта з партрэтамі прапалых бяз зьвестак Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьміцера Завацкага. Маладыя людзі адразу прыцягнулі ўвагу "цэрбераў", што ахоўвалі Адміністрацыю. Да іх далучыліся супрацоўнікі РАУС Ленініскага раёну Менску.
Гэты факт карэспандэнту Агенцтва ваенных навінаў падцвьвердзілі ў дырэкцыі Барысаўскага танкарамонтнага заводу міністэрства абароны рэспублікі, на якім праводзілася перадпродажная падрыхтоўка баявых машынаў. З тым, каб прадаць танкі 80-х гадоў, якія знаходзіліся на доўгачасовым захоўваньні, іх прыйшлося сур`ёзна мадэрнізаваць. На машыны ўсталявалі сучасныя прыборы назіраньня і нацэльваньня, комплексы кіраваньня вагнём, шэраг новых элементаў сыстэмы жыцьцязабесьпячэньня.
Прам`ер - міністар Беларусі Ўладзімер Ярмошын заявіў, што ўрад рэспублікі лічыць сваёй асноўнай задачай у 2001 годзе зраўняць беларускую інфляцыю з расейскай. Ярмошын сказаў, што дабіцца гэтага магчыма, калі "аказаць супрацьдзеяньне росту коштаў і тарыфаў ва ўсіх сэктарах эканомікі". Менавіта якім чынам аказвацца супрацьдзеяньне, Ярмошын не патлумачыў. Аднак зь ягоных словаў варта зрабіць выснову, што да сёньня такога супрацьдзеяньня не аказвалася, інакш беларуская эканоміка не трапіла ў тое, бядотнае становішча, у якім знаходзіцца.
Беларускія навукоўцы і грамадзкія дзеячы накіравалі заяву супраць паказу па БТ фільму Азаронка "Душехваты". Выступіць з пратэстам гісторыкаў прымусіла пагардлівае стаўленьне да Касьцёлу і да яго герархаў, выказанае ў карціне. Паводле заявы, фільм прыніжае беларускі народ і вядзе да распальваньня міжканфэсійнае варожасьці.
2 сакавіка ў Беластоку была зарэгістраваная Асацыяцыя беларускіх палітычных уцекачоў. Яна ставіць перад сабой мэту даваць прававую, інфармацыйную, псыхалягічную і фінансавую дапамогу людзям, што пакінулі краіну з палітычных матываў. Асацыяцыя будзе таксама дапамагаць усталёўваць кантакты з польскімі і міжнароднымі інстытуцыямі і арганізацыямі. У заяве, распаўсюджанай арганізацыйным камітэтам Асацыяцыі, выказваецца закляпочанасьць фактам палітычнага перасьледу беларускіх уцекачоў з боку беларускіх уладаў на тэрыторыі Польшчы, а таксама пагрозай прымусовае экстрадыцыі да Беларусі.
На думку старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Барыса Батуры, кадравая абстаноўка ў Магілёўскай вобласьці "складаная". Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 3 сакавіка. Паводле ягоных словаў, толькі летась у вобласьці памянялася 56 адсоткаў кіраўнікоў, і гэтыя перастаноўкі былі не заўсёды апраўданы. Сам Батура ў людзях цэніць, перш за ўсё, прафесіяналізм, дзелавітасць і адказнасць, ацэньвае іх па паказчыках у працы.
У Пінску разгортваецца скандаль вакол гісторыі з рэаліацыяй насельніцтву раёна сьвіной падалі замест мяса. Прадстаўнкі шэрагу мясцовых грамадзкіх арганізацыяў - "Калегіюму", Пінскага адздзяленьня ГК і Пінскай групы Берасьцейскага абласнога адзьдзяленьня ГА Праваахоўны цэнтар"Вясна" - накіравалі заяву ў адпаведныя ведамствы з атрабаваньнем правесьці расьсьледаваньне па факце масавага падзяжу сьвіней, прыняць меры спыненьня крадзяжоў сьвіной падалі з могільніку далейшай рэалізацыі насельніцтву. Патрабуецца таксама праінфармаваць жыхароў Пінска і раёну пра сытуацыю і меры бясьпекі.
Супрацоўнікі ворганаў унутраных справаў затрымлівалі на мінулыя выходныя ў Менску грамадзянаў, якія распаўсюджвалі спэцыяльны выпуск апазыцыйнай газэты "Наша Свабода", прысвечаны вядомым у краіне асобам, што зьніклі бяз вестак у апошнія гады. Гэты нумар газэты не паступаў у свабодны продаж праз кіёскі "Белсаюздруку".
Парляманцкая "тройка", ў якую ўваходзяць прадстаўнікі Эўрапарляманту, Парляманцкай асамблеі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву й Парляманцкай асамблеі Савету Эўропы, пачынае 5 сакавіка свой візыт у Беларусь. Парляманцкую "тройку" узначальвае Адрыян Севярын, прэзыдэнт Парляманцкай асамблеі АБСЭ, у яе таксама ўваходзяць Тэры Дэвіс, прадстаўнік Камітэту па палітычных пытаньнях Парляманцкай асамблеі Савету Эўропы, і Ян Марынус Віерсма, старшыня дэлегацыі Эўрапарляманту па адносінах з Украінай, Беларусьсю й Малдовай.
Брытанская газэта The Times са спасылкаю на крыніцы ў разьведслужбах ЗША й Нямеччыны ў суботу паведаміла пра тое, што Паўла Барадзіна, які знаходзіцца ў амэрыканскай турме, могуць выменяць на нямецкага вучонага што мае імя Крыстафер Лец (Christopher Lez), які быў затрыманы ў верасьні ў Беларуцсі па абвінавачваньні ў шпіянажы
"Інфармацыйная прастора ў Беларусі застаецца закрытай, дзяржаўныя СМІ публікуюць толькі інфармацыю, выгадную для ўладаў" - такую выснову робіць Беларускі Гэльсінкскі камітэт, які атрымаў ліст за подпісам намесьніка старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага. Як паведамілі БелаПАН у БГК, ліст Зімоўскага стаў адказам на распаўсюджаны Беларускім Гэльсінкскім камітэтам 21 лютага 2001 года прэс-рэліз. У ім выказваўся пратэст у сувязі з сыстэматычным выкарыстаньнем уладамі незаконных метадаў агітацыі, спробаў дзяржаўных СМІ зьвязаць у грамадзкай сьвядомасьці палітычную дзейнасьць апанентаў улады з крымінальнымі структурамі.
Па словах 76-гадовага пісьменьніка, тут яму прадаставілі прыбежышча. У студзені гэтага года Быкава запрасілі ў Франкфурт мясцовыя ўлады й арганізатары міжнароднага кніжнага кірмашу. Пасьля ад`езду зь Беларусі Васіль Быкаў некаторы час жыў у Фінляндыі. У Нямеччыне, дзе пісьменьнік рэгулярна бываў апошнія 20 гадоў, Васіль Быкаў мае намер пражыць як мінімум год і напісаць аўтабіяграфію.
Старшыня Пухавіцкага райвыканкаму сваім распараджэньнем фактычна увёў прымусовую працу для калгасьнікаў і саўгасьнікаў "масавых прафесій - трактарыстаў, кіроўцаў, сьлесараў і.г д. Тым самым абмежаваў правы грамадзянаў, гарантаваныя Канстытуцыяй РБ і Працоўным кодэксам, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".
Паводле зьвестак Міждзяржаўнага статыстычнага камітэту СНД, рост прамысловай вытворчасьці ў Беларусі ў студзені 2001 года ў параўнаньні з аналягічным перыядам 2000 года склаў 3,7 адсоткі. Гэта адзін з найгоршых паказчыкаў сярод краін Садружнасьці. Яшчэ горш справы толькі ў Грузыі, дзе адзначана падзеньне росту прамысловай вытворчасьці на 10,6 адсоткі. Зьвестак па Узбекістану і Туркменістану ў распараджэньні статкамітэту няма.
Існуе небясьпека, што сельскагаспадарчы комплекс Гарадзенскай вобласьцi будзе непадрыхтаваным да пасяўной кампаніі. На сёньняшнi дзень забяспечанасьць сельскiх гаспадарак вобласьцi трактарамi складае толькi 75 адсоткі. У параўнаньнi з 2000 годам iх колькасьць зьменшылася на 791 адзiнку, на 419 адзiнак зьменшылася колькасьць плугоў, на 517 - культыватараў. Амаль на 200 адзiнак у параўнаньнi з мiнулым годам скарацiлася колькасьць збожжаўборачных камбайнаў; з 1.090 камбаiнаў-драбілак у працоўным стане знаходзяцца толькi 588; ўсяго 500 спраўных касiлак з 992 сёньня ў наяўнасьцi сельгаспрадпрыемстваў вобласьцi. У цяжкiм стане знаходзiцца i рэмонтная служба: за два першыя месяцы 2001 года паступiла запчастак толькi на 7 мiльёнаў рублёў.