Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь адстае ад краін СНД па ўзроўню прамысловай вытврчасьці 11:02, 05/03/2001
Паводле зьвестак Міждзяржаўнага статыстычнага камітэту СНД, рост прамысловай вытворчасьці ў Беларусі ў студзені 2001 года ў параўнаньні з аналягічным перыядам 2000 года склаў 3,7 адсоткі. Гэта адзін з найгоршых паказчыкаў сярод краін Садружнасьці. Яшчэ горш справы толькі ў Грузыі, дзе адзначана падзеньне росту прамысловай вытворчасьці на 10,6 адсоткі. Зьвестак па Узбекістану і Туркменістану ў распараджэньні статкамітэту няма.
У той жа час найбольшы рост прамысловай вытворчасьці назіраўся ў студзені 2001 года ў Кіргізыі. Ён склаў 45,1 адсоткі. Потым ідуць Украіна (19,5 адсоткі), Малдова (18,7), Армэнія (16,5), Таджыкістан (14,4), Казахстан (11,6), Азэрбайджан (5,4 адсоткаў) і Расея (5,3 адсоткі).
Паводле зьвестак статкамітэту, найлепшыя паказчыкі сярод краін СНД па росту валавога ўнутранага прадукту ў студзені 2001 года ў параўнаньні са студзенем 2000 года маюць Кіргізыя (15,8 адсоткі) і Армэнія (13,2 адсоткі). Найгоршыя - Азэрбайджан (7,9 адсоткі) і Беларусь (2 адсоткі).