Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня Пухавіцкага райвыканкаму сваім распараджэньнем фактычна увёў прымусовую працу для калгасьнікаў і саўгасьнікаў "масавых прафесій - трактарыстаў, кіроўцаў, сьлесараў і.г д. Тым самым абмежаваў правы грамадзянаў, гарантаваныя Канстытуцыяй РБ і Працоўным кодэксам, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".
Не зважаючы на заканадаўства, старшыня Пухавіцкага выканкаму Г.Шахлевіч 1 лютага 2001 года выдаў распараджэньне "Аб упарадкаваньні парадку звальненьня і прыняцьця на працу спэцыялістаў сельскагаспадарчых прафесіяў у калгасах і саўгасах раёну".
1.У мэтах замацаваньня спэцыялістаў сельскагаспадарчых прафесіяў у калгасах і саўгасах, памяньшэньні цякучасьці кадраў. Кіраўнікам гаспадарак пры звальненьні рабочых і калгасьнікаў масавых прафесіяў (трактарысты, кіроўцы, сьлесары, газаэлектразваршчыкі, токары, даяркі і.г.д) у абавязковым парадку ўзгадняць іх звальненьне з раённым выканаўчым камітэтам (тэл.5-35-74, 5-02-06).
2.Абавязаць кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацыяў, установаў не прымаць на працу дадзеных спэцыялістаў без узгадненьня са старшынём райвыканкаму праз кадравую службу раённага выканаўчага камітэту (тэл.5-35-74, 5-02-06).
Старшыня выканкаму Г.Шахлевіч
Згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Арт.41, грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца "Права на выбар прафесіі, роду заняткаў, працы ў адпаведнасьці з прызваньнем, здольнасьцямі, адукацыяй, прафесыйнай падрыхтоўкай. (...) Прымусовая праца забараняецца , апрача працы альбо службы, вызначанай рашэньнем суда альбо ў адпаведнасьці з законам аб надзывычайным альбо вайсковым становішчы".