Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
The Times: Паўла Барадзіна могуць вымяняць на нямецкага шпіёна 11:06, 05/03/2001, Лента.Ру
Брытанская газэта The Times са спасылкаю на крыніцы ў разьведслужбах ЗША й Нямеччыны ў суботу паведаміла пра тое, што Паўла Барадзіна, які знаходзіцца ў амэрыканскай турме, могуць выменяць на нямецкага вучонага што мае імя Крыстафер Лец (Christopher Lez), які быў затрыманы ў верасьні ў Беларуцсі па абвінавачваньні ў шпіянажы
Па дадзеных The Times, нягледзячы на тое, што фігуранты, якія мяркуюцца для абмену, не зьяўляюцца раўнымі па сваёй значнасьці для зацікаўленых колаў, амэрыканскі бок, тым ня меньш, вельмі зацікаўлена ў такога кшталту зьдзелцы.
Лец зьяўляецца выкладчыкам ў ваенным каледжы Marshall Centre for Strategic Studies ("Цэнтар стратэгічных дасьледаваньняў Маршала") - ён разьмешчаны ў Нямеччыне, аднак у ягонай дзейнасьці прымаюць актыўны ўдзел ЗША, піша The Times. Згодна інфармацыі газэты, з каледжа штогод выпускаюць каля 350 афіцэраў з былых краінаў сацлягеру. "Калі коледж заваюе рэпутацыю шпіёнскай школы, тысячы афіцэраў з Усходняй Эўропы… могуць быць скампраментаваны", сцьвярджае брытанскае выданьне.
Па дадзеных The Times, Лец быў арыштаваны ў верасьні ў Беларусі падчас свайго візыту да прафесара "Менскай акадэміі інфарматыкі" ("Minsk Academy of Information Sciences"). The Times піша, што Лец арганізаваў агентурную сетку, а ў ягоным пакоі ў гатэлі знайшлі партатыўны кампутар з шыфрамі. Калі выкладчыка абвінавачаць у шпіянажы, яго могуць пасадзіць у турму на тэрмін да 15 гадоў, але пра пачатак судовага разьбіральніцтва пакуль нічога не вядома, паведамляе The Times.
Брытанская газэта сцьвярджае, што расейцы стрымліваюць Леца спэцыяльна для абмену, бо ён, хто не іграе значнай ролі ў глябальным пляне, усё роўна зьяўляецца важнай фігурай.
Афіцэры з былога СССР і краінаў Усходняй Эўропы навучаюцца ў каледжы Marshall Centre па тры месяцы, дзе праходзяць курс" ваеннай дэмакратызацыі", атрымоўваюць дыплём і вяртаюцца на радзіму, піша The Times і дадае, што ёй не вядома, ці ажыцьцяўляюцца падчас вучобы спробы завербаваць афіцэраў у якасьці агентаў Захаду. Асобы, якія маюць да гэтага дачыненьне, па дадзеных газэты, усё адмаўляюць, але наймалое падазрэньне ў шпіянажы можа нанесьці значную страту.
Міністэрства замежных справаў Нямеччыны і Дзярждэпартамэнт ЗША ніяк не пракаментаваў гэтую інфармацыю, паведамляе The Times.