Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Парляманцкая "тройка" зноў у Менску 11:07, 05/03/2001
Парляманцкая "тройка", ў якую ўваходзяць прадстаўнікі Эўрапарляманту, Парляманцкай асамблеі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву й Парляманцкай асамблеі Савету Эўропы, пачынае 5 сакавіка свой візыт у Беларусь. Парляманцкую "тройку" узначальвае Адрыян Севярын, прэзыдэнт Парляманцкай асамблеі АБСЭ, у яе таксама ўваходзяць Тэры Дэвіс, прадстаўнік Камітэту па палітычных пытаньнях Парляманцкай асамблеі Савету Эўропы, і Ян Марынус Віерсма, старшыня дэлегацыі Эўрапарляманту па адносінах з Украінай, Беларусьсю й Малдовай.
Дэлегацыя "тройкі" плануе сустрэцца з прадстаўнікамі ўладаў, палітычных партыяў, праваабарончых групаў, аналітычна-дасьледчых цэнтраў, Каардынацыйнага камітэту па назіраньню за выбарамі, прафсаюзаў і жаночых арганізацыяў, а таксама з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў.
Нагадаем, што ў мінулым годзе "тройка" пабывала ў Менску два разы.