Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Пінску разгортваецца скандаль вакол гісторыі з рэаліацыяй насельніцтву раёна сьвіной падалі замест мяса. Прадстаўнкі шэрагу мясцовых грамадзкіх арганізацыяў - "Калегіюму", Пінскага адздзяленьня ГК і Пінскай групы Берасьцейскага абласнога адзьдзяленьня ГА Праваахоўны цэнтар"Вясна" - накіравалі заяву ў адпаведныя ведамствы з атрабаваньнем правесьці расьсьледаваньне па факце масавага падзяжу сьвіней, прыняць меры спыненьня крадзяжоў сьвіной падалі з могільніку далейшай рэалізацыі насельніцтву. Патрабуецца таксама праінфармаваць жыхароў Пінска і раёну пра сытуацыю і меры бясьпекі.
Пра масавы галодны падзеж сьвіней у міжкалгасным прадпрыемстве Паўднёвы" і выпадкі рэалізацыі падалі жыхарам Пінску і Пінскага раёну стала вядома са сродкаў масавай інфармацыі, прычым, спачатку замежных. 21 лютага ў швэдзкай газэце "Дагенс Нюхетэр" быў надрукаваны артыкул Марыя Сёдэрбэрг, рэдактара інфармацыйнага сайту www.vitryssland.nu.
Паводле пададзенай у ім інфармацыі, у сьвінагадоўчай гаспадарцы ""Паўднёвая" (ў 20 км на ўсход ад Пінску) з траўня 2000 году пала з голаду як мінімум 25000 жывёлаў. У гаспадарцы не было грошай на закупку корму, а плян па адкорме жывёлаў не адмянілі, таму выйсьце заставалася адно - марыць жывёлаў голадам. Работніцам фэрмы загадалі карміць жывёлаў раз на тры тыдні. Галодныя сьвіньні крычалі.
Калі пачаўся падзеж, спачатку дохлых сьвіней скармлівалі яшчэ жывым. Кожны дзень вывозілі прыкладна па 500 трупаў, якія скідваліся непадалёк ад калгасу і не заўсёды засыпаліся зямлёй. Тады ж знайшліся людзі, якія забіралі сьвіныя трупы і прапаноўвалі жыхарам гэтага ж калгасу за надта нізкі кошт.
Калі стала відавочна, што калгас ня ўправіцца з захаваньнем пагалоўя сьвіней, работнікі фэрмы прапанавалі выкупіць жывёлаў. Аднак ім гэта не дазволілі. Да таго, як пачаўся падзеж, у гаспадарцы было каля 30 000 сьвіней. Зараз іх засталося каля 6 000. Галодны падзеж сьвіней працягваецца і сёлета. Работнікі фэрмы сьцьвярджаюць, што мяса зь ямы зьнікае ўвесь час. Яго прадаюць людзям, якія нічога не падазраюць, перш за ўсё - жыхарам Пінску.