Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёўскай вобласьці зьмянілася 56% кіруючых чыноўнікаў 11:10, 05/03/2001
На думку старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Барыса Батуры, кадравая абстаноўка ў Магілёўскай вобласьці "складаная". Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 3 сакавіка. Паводле ягоных словаў, толькі летась у вобласьці памянялася 56 адсоткаў кіраўнікоў, і гэтыя перастаноўкі былі не заўсёды апраўданы. Сам Батура ў людзях цэніць, перш за ўсё, прафесіяналізм, дзелавітасць і адказнасць, ацэньвае іх па паказчыках у працы.