Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беластоку зьявілася асацыяцыя беларускіх палітычных бежанцаў
11:11, 05/03/2001

2 сакавіка ў Беластоку была зарэгістраваная Асацыяцыя беларускіх палітычных уцекачоў. Яна ставіць перад сабой мэту даваць прававую, інфармацыйную, псыхалягічную і фінансавую дапамогу людзям, што пакінулі краіну з палітычных матываў. Асацыяцыя будзе таксама дапамагаць усталёўваць кантакты з польскімі і міжнароднымі інстытуцыямі і арганізацыямі. У заяве, распаўсюджанай арганізацыйным камітэтам Асацыяцыі, выказваецца закляпочанасьць фактам палітычнага перасьледу беларускіх уцекачоў з боку беларускіх уладаў на тэрыторыі Польшчы, а таксама пагрозай прымусовае экстрадыцыі да Беларусі.

Так, баючыся наплыву палітычных уцекачоў зь Беларусі, Дэпартамэнт па справах уцекачоў МУС Польшчы ў апошнія два гады, парушаючы "Канвэнцыю ААН аб уцекачах" і "Закон аб іншаземцах у Польшчы", зацягвае тэрміны разгляду справаў палітычных уцекачоў зь Беларусі на гады.

Паводле заявы, прычынай гэтага магло стаць тое, што некаторыя асобы, што шукаюць палітычнага прытулку ў Польшчы, ў пэрыяд разгляду іх спраў вярнуліся ў Беларусь, чым дыскрэдытывалі ўсіх беларускіх апазыцыянэраў, якія чакаюць атрыманьня статусу ўцекача ў Польшчы. Паводле зьвестак арганізацыйнай групы Зьвязу, зараз у Польшчы палітычнага прытулку чакаюць некалькі дзясяткаў беларускіх грамадзянаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: