Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
БТ вядзе безгустоўную прапаганду супраць каталіцкага касьцёла 11:12, 05/03/2001
Беларускія навукоўцы і грамадзкія дзеячы накіравалі заяву супраць паказу па БТ фільму Азаронка "Душехваты". Выступіць з пратэстам гісторыкаў прымусіла пагардлівае стаўленьне да Касьцёлу і да яго герархаў, выказанае ў карціне. Паводле заявы, фільм прыніжае беларускі народ і вядзе да распальваньня міжканфэсійнае варожасьці.
У стужцы вядзецца прапагандысцкая кампанія супраць каталіцкага касьцёла. Пры гэтым вкарыстоўваюцца самыя прымітыўныя тэхналёгіі: у фільме адсутнічае лёгіка сюжэту, мантаж зроблены непрафэсійна і разьлічаны хіба на зусім цёмных людзей. Фільм складзены як мазаіка з эпізодаў розных гістарычных кінастужак, калі зьмяняюцца кадры з фільмаў пра падзеі зусім розных стагодзьдзяў, ніяк не павязаныя міжсобку.
У фільм пра касьцёл устаўленыя кадры пра Е.Гайдара, Б.Ельцына, М. Гарбачова, якія ня маюць ніякага дачыненьня да касьцёлу. Тут жа, у адным кантэксьце з названымі асобамі, фігуруе NATO.
У заяве гаворыцца: "Шкадуем, што Беларускае тэлебачаньне паказвае такога кшталту нізкапробныя прапагандысцкія фільмы, якія штурхаюць гледачоў у бездань невуцтва, цемрашальства, сьляпой агрэсіі і нянавісьці. Лічым недапушчальным паказ на БТ фільмаў, якія носяць антыдзяржаўны, антыграмадзкі, антыбеларускі, антычалавечы характар."
Пд заявай падпісаліся Анатоль Грыцкевіч, Уладзімер Конан, Адам Мальдзіс, Генадзь Сагановіч, Любоў Уладыкоўская-Канаплянік.