Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь паставіла ў Марока амаль пяцьдзесят танкаў Т-72 11:14, 05/03/2001
Гэты факт карэспандэнту Агенцтва ваенных навінаў падцвьвердзілі ў дырэкцыі Барысаўскага танкарамонтнага заводу міністэрства абароны рэспублікі, на якім праводзілася перадпродажная падрыхтоўка баявых машынаў. З тым, каб прадаць танкі 80-х гадоў, якія знаходзіліся на доўгачасовым захоўваньні, іх прыйшлося сур`ёзна мадэрнізаваць. На машыны ўсталявалі сучасныя прыборы назіраньня і нацэльваньня, комплексы кіраваньня вагнём, шэраг новых элементаў сыстэмы жыцьцязабесьпячэньня.
Усяго ў Марока пастаўлена 48 танкаў і значная колькасьць запасных частак да іх. Па неафіцыйных дадзеных, гэтая зьдзелка абыйшлася мараканцам у 10-12 мільёнаў даляраў. Калі не браць у разьлік кошт запасных частак, то адзін танк абышоўся Марока ўсяго прыкладна ў 250 тысячаў даляраў, што вельмі танна, калі размова йдзе аб мадэрнізаванай тэхніцы.