Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗУБР пратэстуе супраць зьнікненьня людзей
11:15, 05/03/2001, Наталя РАДЗІНА

Тры дні таму міністар унутраных справаў Навумаў зьняважліва заявіў, што Юы Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зьміцер Завацкі - усяго толькі чацьвёра зніклых чалавека, з тых 4-5 тысячаў зьніклых бяз зьвестак, якіх сёньня адшуквае МУС. Гэтая абыякавая заява Навумава заставіла сямёх адважных "зуброў" стаць ля Адмінітстрацыі прэзыдэнта з партрэтамі прапалых бяз зьвестак Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьміцера Завацкага. Маладыя людзі адразу прыцягнулі ўвагу "цэрбераў", што ахоўвалі Адміністрацыю. Да іх далучыліся супрацоўнікі РАУС Ленініскага раёну Менску.

Спачатку трох маладых людзей сілком завалаклі ў міліцэйскі "УАЗ" і адвезьлі ў Ленініскі РАУС, астатніх хлапцоў не далі зьвесьці журналісты, што абступілі іх шчыльным кальцом. Ім аб`явілі, што акцыя будзе працягнута заўтра ўдзень, у 13.45 на плошчы Свабоды.

Журналісты пасьпелі таксама атрымаць заяву:

Як некалі ў Лацінскай Амэрыцы, у Беларусі зьнікаюць людзі.

7 траўня 1999 года быў выкрадзены генэрал Юры Захаранка.

16 верасьня бясьсьледна зьніклі дэпутат Вярхоўнага Савету Віктар Ганчар і бізнэсмэн Анатоль Красоўскі.

7 ліпеня 2000 года зьнік Зьміцер Завацкі.

Нядаўна міністар унутраных справаў Навумаў зьняважліва заявіў, што Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зьміцер Завацкі - усяго толькі чатыры зьніклыя чалавекі з тых 4-5 тысячаў прапалых бяз зьвестак, якіх сёньня шукае МУС.

Але няцяжка прадбачыць рэакцыю Навумава ў тым выпадку, калі б гэтыя чацьвёра былі яго роднымі і блізкімі.

Мы яшчэ раз пытаемся ва ўладаў

ДЗЕ ЗАХАРАНКА?

ДЗЕ ГАНЧАР І КРАСОЎСКІ?

ДЗЕ ЗАВАЦКІ?

Гэтыя пытаньні мы будзем уздымаць да таго часу, пакуль людзям не адкрыецца праўда.

Мы патрабуем актыўнага і выніковага расьследваьння "гучных справаў", якія паставілі Беларусь у адзін шэраг з рэжымамі, кшталту піначэтаўскага.

Мы таксама зьвяртаемся да ўсіх, хто мае інфармацыю пра лёс Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьміцера Завацкага і іншых зьніклых людзей. Экс-старшыня КДБ Уладзімер Мацкевіч, экс-генэральны пракурор Алег Бажэлка, сьледчыя КДБ і пракуратуры! Не хавайце тайну зьнікнеьнняў ад свайго народа! Калі заўтра зьнікне яшчэ хтосьці, вінаваты ў гэтым будзе не толькі рэжым Лукашэнкі, але і вы таксама.

Больш маўчаць нельга!


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: