Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Хто адкажа за зьніклых людзей?
11:07, 06/03/2001


 ПАЛIТЫКА 

Больш за сто зубраў выйшлі ў Менску на галоўны праспэкт
11:06, 06/03/2001

каб нагадаць жыхарам сталіцы пра тое, што ў Беларусі бясьсьледна зьнікаюць людзі. Маладыя хлопцы й дзяўчаты сталі з партрэтамі зьніклых - Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьміцера Завацкага, а таксама памерлага пры дзіўных абставінах Генадзя Карпенкі. Жывы ланцуг працягнулася ўздоўж праспэкту Скарыны ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці. Акцыя доўжылася паўгадзіны, у ёй прынялі ўдзел 120 чалавек, на грудзёх якіх была налепка з выяваю ЗУБРА й словамі "Гонар! Радзіма! Свабода".

ЗУБР праводзіць акцыі ў Менску, Віцебску й Брэсьце
11:05, 06/03/2001

Працяг акцыі пратэсту народнага супраціву ЗУБР адбудзецца сёньня ўдзень у Менску на плошчы Волі. Учора, нагадаем, шэсьць актывістаў гэтага новага руху правялі ля будынка рэзыдэнцыі Лукашэнкі пікет пратэсту супраць зьнікненьня вядомых у Беларусі людзей. Трое ўдзельнікаў акцыі былі затрыманыя, сёньня іх чакае суд. Супраць трох ніякіх рэпрэсіяй не прадпрымалася. Акрамя Менску аказваецца, розныя акцыі ЗУБРА адбыліся таксама ў Віцебску й Брэсьце. Акрамя таго, у Беларусі працягваецца распаўсюджаньне спэцыяльнага выпуску газэты "Наша Свабода", які прысьвечаны праблемам зьнікненьня людзей. Матэрыялы спэцвыпуску - сёньня на нашым сайце. Сачыце за абнаўленьнямі.

Daily Telegraph зноў піша пра ваеннае супрацоўніцтва Іраку зь Беларусьсю й Расеяй
11:04, 06/03/2001

Брытанская газэта "Daily Telegraph" амаль праз год вяртаецца да тэмы актыўнага супрацоўніцтва Іраку ў ваеннай сфэры з Расеяй і Беларусьсю: у канцы лютага выданьне апублікавала артыкул Джэсікі Бэры "Ірак павялічвае сакрэтныя закупкі расейскіх узбраеньняў". У ім паведамляецца аб тым, што, "як удалося даведацца "The Telegraph", Садам Гусэйн аддаў распараджэньне аб значным павелічэньні колькасьці супрацоўнікаў амбасадаў Іраку ў Расеі й Беларусі і прызначыў аднаго са сваіх высокапастаўленых ваенных кіраўніком новага разьведвальнага падразьдзяленьня ў Маскве".

Чыгіра спрабуюць "хаваць" пад крымінальнай справаю
11:03, 06/03/2001

Былы прам`ер-міністар Рэспублікі Беларусь Міхаіл Чыгір наведаў 5 сакавіка сьледчы камітэт пры МУС, дзе яму было аб`яўлена, што матар`ялы па трох эпізодах крымінальнае справы, якая расьсьледуецца ў дачыненьні да яго, будуць накіраваны на экспэртызу. Гэта матар`ялы па выплаце падаткаў падчас працы Міхаіла Чыгіра прадстаўніком нямецкай фірмы "Гея" у Маскве.

МЗС Беларусі будзе разглядаць як несяброўскі акт рэгістрацыю "Саюзу беларускіх уцекачоў" у Польшчы
11:02, 06/03/2001

У польскім горадзе Беластоку на гэтым тыдні плянуецца рэгістрацыя "Саюзу беларускіх палітычных уцекачоў у Польшчы". Асноўнай задачаю "Союзу", згодна заяве ейных арганізатараў, будзе зьяўляцца наладжваньне прававой, фінансавай і інфармацыйнай дапамогі асобам, "якія вымушаны прыбываць у Польшчу зь Беларусі па палітычных меркаваньнях". У зьнешнепалітычным ведамстве Беларусі лічаць, што "калі такая арганізацыя будзе зарэгістравана ў Польшчы, МЗС Беларусі будзе разглядаць гэтае рашэньне як несяброўскі акт з боку суседняй дзяржавы, зь якім мы падтрымлівалі , падтрымліваем і будзем падтрымліваць сяброўскія адносіны".

Чарнобыльскія перасяленцы вяртаюцца ў "зону"
11:01, 06/03/2001, BARC-List

Каля ста сем`яў перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны добраахвотна вярнуліся ў паселішчы, забруджаныя радыёактыўнымі выкідамі. Напачатку 90-х з забруджаных ад выбуху на ЧАЭС мясьцінаў у г. Масты Гарадзенскай вобласьці перасялілася 360 сем`яў. На сёньняшні дзень іх засталося толькі 250. У Мастах іх чакалі новыя кватэры. І менавіта "кватэрнае пытаньне" стала штуршком да канфлікту паміж перасяленцамі і мясцовымі жыхарамі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: