Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чарнобыльскія перасяленцы вяртаюцца ў "зону"
11:01, 06/03/2001, BARC-List

Каля ста сем`яў перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны добраахвотна вярнуліся ў паселішчы, забруджаныя радыёактыўнымі выкідамі. Напачатку 90-х з забруджаных ад выбуху на ЧАЭС мясьцінаў у г. Масты Гарадзенскай вобласьці перасялілася 360 сем`яў. На сёньняшні дзень іх засталося толькі 250. У Мастах іх чакалі новыя кватэры. І менавіта "кватэрнае пытаньне" стала штуршком да канфлікту паміж перасяленцамі і мясцовымі жыхарамі.

Мастаўчане, што стаялі ў чарзе на кватэру, вырашылі, што чарнобыльцы занялі жылплошчу, якая мусіла дастацца ім. Старшыня мастоўскага адзьдзяленьня дабрачыннага фонду "Дзецям Чарнобыля" Сьвятлана Шульга паведаміла, што былі факты дыскрымінацыі з боку мясцовага насельніцтва.

У прыватнасьці, ёй самой адмовілі ў прыёме на працу на падставе таго, што яна - з Чарнобльскай зоны. Чыноўнік, які прымаў яе на працу, пры гэтым заявіў, што "чарнобыльцы - ня людзі". І сёньня праблема працаўладкаваньня па-ранейшаму вельмі актуальная.

Прыкладна палова горада працуе на прадпрыемтсве "Мастыдрэў", дзе заробак рабочага складае ня больш як 30-40 тысячаў. Менавіта эканамічная праблема вымушае людзей вяртацца ў забруджаную зону. Свае кватэры ў Мастах "чарнобыльцы" прадаюць і купляюць у родных мясьцінах. Аднак на забруджанай тэрыторыі ў хворых людзей абвастраюцца хваробы, асабліва ў дзяцей. І ехаць адтуль ужо няма куды - прадаць кватэру, калі і атрымаеца, дык толькі за капейкі.

На дзяржаву таксама спадзявацца не выпадае - вяртаючыся ў родныя мясьціны, перасяленцы пішуць расьпіску, што ніякіх прэтэнзіяў да дзяржавы ня маюць. Так і паміраюць яны ў сваіх родных мястэчках - Чачэрску, Нароўлі, Брагіне, Ветцы, Хойніках...

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: