Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МЗС Беларусі будзе разглядаць як несяброўскі акт рэгістрацыю "Саюзу беларускіх уцекачоў" у Польшчы 11:02, 06/03/2001
У польскім горадзе Беластоку на гэтым тыдні плянуецца рэгістрацыя "Саюзу беларускіх палітычных уцекачоў у Польшчы". Асноўнай задачаю "Союзу", згодна заяве ейных арганізатараў, будзе зьяўляцца наладжваньне прававой, фінансавай і інфармацыйнай дапамогі асобам, "якія вымушаны прыбываць у Польшчу зь Беларусі па палітычных меркаваньнях". У зьнешнепалітычным ведамстве Беларусі лічаць, што "калі такая арганізацыя будзе зарэгістравана ў Польшчы, МЗС Беларусі будзе разглядаць гэтае рашэньне як несяброўскі акт з боку суседняй дзяржавы, зь якім мы падтрымлівалі , падтрымліваем і будзем падтрымліваць сяброўскія адносіны".