Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чыгіра спрабуюць "хаваць" пад крымінальнай справаю
11:03, 06/03/2001

Былы прам`ер-міністар Рэспублікі Беларусь Міхаіл Чыгір наведаў 5 сакавіка сьледчы камітэт пры МУС, дзе яму было аб`яўлена, што матар`ялы па трох эпізодах крымінальнае справы, якая расьсьледуецца ў дачыненьні да яго, будуць накіраваны на экспэртызу. Гэта матар`ялы па выплаце падаткаў падчас працы Міхаіла Чыгіра прадстаўніком нямецкай фірмы "Гея" у Маскве.

Як сказаў Чыгір, сьледства накіроўвае матар`ялы ў падатковы камітэт. Аднак гэтае рашэньне будзе абскарджана, паколькі экс-прам`ер лічыць, што ў гэтай сытуацыі падатковы камітэт зьяўляецца зацікаўленым бокам і экспэртызаю павінен займацца "нехта трэці, незалежны. Мы прапанавалі, каб экспэртызу правёў Беларускі дзяржаўны эканамічны унівэрсытэт".

Эпізод аб прадастаўленьні адтэрміноўкі па мытных плацяжах фірме "Піаск" таксама накіраваны на экспэртызу. (Нагадаем, што толькі па гэтаму эпізоду Чыгір быў прызнаны вінаватым Менскім гарадзкім судом 19 траўня 2000 года, у той час як па астатніх - апраўданы).

"Адтэрміноўка мытных плацяжоў зьяўляецца падатковым крэдытым, які прадастаўляецца Кабінетам міністраў і ніякага перавышэньня ўлады або службовых паўнамоцтваў у маіх дзеяньнях, як старшыні ўрада, не было", - лічыць Чыгір.

На экспэртызу накіроўваецца таксама дагавор з канадскай будаўнічай фірмай аб будаўніцтве офісу Белаграпрамбанку. Павінна быць праверана юрыдычная абгрунтаванасьць гэтага дагавора.

"Мяркуючы па ўсім, сьледства ў разгубленасьці. І "дарасьледаваць" там няма чаго. Новы ж Крымінальна-працэсуальны кодэкс не прадугледжвае "новага расьсьледаваньня", - сказаў Міхаіл Чыгір. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь 5 сьнежня 2000 года адмяніў прысуд Менскага гарадзкога суда й накіраваў справу на новае расьсьледаваньне.

Міхаіл Чыгір сказаў таксама, што бліжэйшым часам ён і яго абарона заявіць хадайніцтва аб адводзе сьледчай групы Сьледчага камітэту пры МУС, паколькі сьледчыя амаль два гады расьсьледавалі справу Чыгіра і восем месяцаў пратрымалі яго ў сьледчым ізалятары, а справа ў судзе "рассыпалася".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: