Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗУБР праводзіць акцыі ў Менску, Віцебску й Брэсьце
11:05, 06/03/2001

Працяг акцыі пратэсту народнага супраціву ЗУБР адбудзецца сёньня ўдзень у Менску на плошчы Волі. Учора, нагадаем, шэсьць актывістаў гэтага новага руху правялі ля будынка рэзыдэнцыі Лукашэнкі пікет пратэсту супраць зьнікненьня вядомых у Беларусі людзей. Трое ўдзельнікаў акцыі былі затрыманыя, сёньня іх чакае суд. Супраць трох ніякіх рэпрэсіяй не прадпрымалася. Акрамя Менску аказваецца, розныя акцыі ЗУБРА адбыліся таксама ў Віцебску й Брэсьце. Акрамя таго, у Беларусі працягваецца распаўсюджаньне спэцыяльнага выпуску газэты "Наша Свабода", які прысьвечаны праблемам зьнікненьня людзей. Матэрыялы спэцвыпуску - сёньня на нашым сайце. Сачыце за абнаўленьнямі.

3 сакавіка несанкцыянаваную акцыю "Беларусь - краіна зьніклых людзей" правяла у сквэры ля пляцу Леніна Віцебская суполка ЗУБРА, перадае радыё "Свабода". Каля пяцідзесяці юнакоў і дзяўчат адразу прыцягнулі ўвагу месьцічаў павязанымі белымі хусьцінкамі і налепленымі чырвонымі сэрцайкамі на вопратцы і скронях.

Спачатку цікаўнасьць мінакоў выклікалі быццам бы бязмэтныя зімовыя гульні маладзёнаў. Але потым увесь гурт скіраваўся да зьлепленага вусатага сьнегавіка. "Ці можа моладзь галасаваць за кіраўніка, пры якім бясьсьледна зьнікаюць людзі?" - прагучала пытаньне. "Не, ён павінен зьнікнуць, як гэты сьнегавік". Пасьля гэтага снегавік быў закіданы сьняжкамі й быў разбураны.

А потым ля прыпынку грамадзкага транспарту на сьнезе быў зроблены зь літараў радок: "Сёньня - Ганчар, заўтра - ты!", а таксама подпіс "Зубар".

3 сакавіка ў Брэсьце на тралейбусным прыпынку "Цэнтральны" за расклейку налепак ЗУБРА былі затрыманыя непаўнагадовыя Аляксандар Стракач і Сяргей Журбіла. Падлеткі былі дастаўлены ва Ўпраўленьне міліцыі Маскоўскага раёну. У міліцыі быў праведзены кароткі допыт. Супрацоўнікі задавалі пытаньні: "Хто галоўны Зубар? Колькі вам плацяць?" А таксама абяцалі "пасадзіць на тры гады". Усё скончылася тым, што міліцыянты склалі пратакол канфіскацыі, а дзяцей выпусьцілі з бацькамі пад распіску.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: