Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Мы працягваем выказваць сваю занепакоенасьць у сувязі з сытуыцыяй па правох чалавека і адсутнасьцю прагрэсу ў расьсьледаваньні зьнікненьня палітычных апанентаў, сп. Захаранкі, сп. Ганчара, сп. Красоўскага, а таксама журналіста сп. Завацкага" - такая заява прагучала з вуснаў парляманцкай "тройкі", якая па сканчэньні свайго візыту ў Беларусь дала сёньня прэс-канферэцыю па яе выніках. "Тройка" у складзе Адрыяна Севярына, прэзыдэнта Парляманцкай Асамблеі АБСЭ, Яна Марынуса Віерсма, старшыні дэлегацыі Эўрапарляманту па ўзаемаадносінах зь Беларусьсю, і Тэры Дэвіса, старшыні Камітэту па палітычных пытаньнях ПА ЗЭ знаходзілася ў Беларусі з 5 па 7 сакавіка.
6 сакавіка ў судзе Барысава (Менская вобласьць) адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы намесьнікам генэральнага дырэктара Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня, былога старшыні Барысаўскага гарвыканкаму Віктара Капульцэвіча і былога старшыні райвыканкаму Георгія Кібермана. У віну ім ставілася арганізацыя несанкцыянаванага сходу ў актавай зале Дома культуры прадпрыемства, на якую быў запрошаны экс-прам`ер Міхаіл Чыгір.
На сёньня ў Беларусі налічваецца 100 тыс. інтэрнэт - карыстальнікаў, пры чым заўважны рост іх колькасьці быў адзначаны ў апошні год. Такія дадзеныя былі прадастаўлены амбасадаю Беларусі ў ЗША.
У сувязі з ростам акцызаў на алкагольную прадукцыю 4 сакавіка ў Беларусі на 3,5 адсоткі павялічыліся кошты на белую гарэлку. Зараз у розьнічным продажы паўлітровая "вінтавая" бутэлька гарэлкі "Крышталь-100" каштуе 1.654 рублі (раней - 1.600), "Крышталь-люкс" і "Белая Русь" - 1.703 (1.649), "Белая Русь-люкс" - 1.768 (1.711). Цяперашняе павышэньне кошту на гарэлку стала сёлета трэцім. Папярэднія адбыліся 12 студзеня і 9 лютага (абодва разы - на 3,5 адсоткі).
Адзін з удзельнікаў акцыі новага руху супраціву ЗУБР быў прыгавораны ўвечар 6 сакавіка да 15 сутачнага арышту за пікет, што адбыўся напярэдадні ля рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Шэсьць маладых людзей выказалі тады свой пратэст зьнікненьню ў Беларусі вядомых людзей. Трое зь іх былі затрыманыя й ўчора сталі перад судом Ленініскага раёну. У выніку Антон Цялежнікаў з Барысава быў прыгавораны да 15 сутак арышту. Андрэй Пятроў й Зьміцер Абрамовіч атрымалі штрафы па 20 мінімальных заробкаў (прыкладна 100 даляраў кожны).
Латвійскія афіцыйныя асобы не маюць намеру сустракацца з прам`ер - міністрам Беларусі Ўладзімерам Ярмошынам, што знаходзіцца ў Латвіі з рабочай паездкай. Пра гэта заявіла 6 сакавіка Міністэрства замежных справаў Латвіі. Такім чынам Рыга выконвае рэкамендацыі Эўрапейскага Зьвязу й ЗША, якія прапанавалі абмежаваць кантакты зь Менскам. Ярмошын сустрэнецца толькі з прадстаўнікамі беларускай абшчыны ў Латвіі і выступіць на адкрыцьці кірмашу беларускіх тавараў.
Сябры дэлегацыі Парляманцкай "тройкі" завяршаюць сёньня свой візыт у Менск. За час гэтага візыту яны правялі шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі як апазыцыйных, так і афіцыйных беларускіх структураў. Найбольш удзельнікаў было ў гутарцы тройкі зь лідарамі палітычных апазыцыйных партыяў, да якіх далучыліся яшчэ й сябры прэзыдыюму Вярхоўнага Савету 13 скліканьня. Сёньня "тройка" дае вынікоую прэс-канферэнцыю , справаздачу якой чытайце на нашым сайце.
"За каго вы аддалі б свой голас, калі б сёньня праходзілі выбары прэзыдэнта Беларусі?". З такім пытаньнем звярнуліся да жыхароў Менску супрацоўнікі сацыялагічнай службы "Зеркало" інфармацыйнай кампаніі БелаПАН падчас апытаньня, праведзенага ў лютым - сакавіку. Былі апытаны 600 менчукоў ва ўзросьце 18 гадоў і старэйшых. Только 18 адсоткаў заявілі, што гатовыя аддаць свае галасы Аляксандру Лукашэнку (у канцы сьнежня 2000 года за яго гатовы былі прагаласаваць 21 адсоткаў менчукоў).
Скончыўся судовы працэс па справе рэдактара крычаўскай недзяржаўнай газэты "Наш вольны горад" Мікалая Маторанкі. Яго пакаралі штрафам 50 мінімальных заробкаў. Рэдактара незарэгістраванай газэты "Наш вольны горад" абвінавацілі ў парушэньні парадку прадпрымальніцкай дзейнасьці. Паводле інфармацыі сьведкаў і міліцыянтаў, празь мяжу Расеі й Беларусі перавозілі больш як 300 асобнікаў выданьня, што ёсьць парушэньнем заканадаўства.