Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэдактара незалежнай газэты ў Крычаве пакаралі штрафам 11:01, 07/03/2001, Радыё "Свабода"
Скончыўся судовы працэс па справе рэдактара крычаўскай недзяржаўнай газэты "Наш вольны горад" Мікалая Маторанкі. Яго пакаралі штрафам 50 мінімальных заробкаў. Рэдактара незарэгістраванай газэты "Наш вольны горад" абвінавацілі ў парушэньні парадку прадпрымальніцкай дзейнасьці. Паводле інфармацыі сьведкаў і міліцыянтаў, празь мяжу Расеі й Беларусі перавозілі больш як 300 асобнікаў выданьня, што ёсьць парушэньнем заканадаўства.
Міліцыянты заявілі, што галоўны рэдактар выдаваў газэту, ня маючы на гэта адпаведнай ліцэнзіі. Мікалай Маторанка даказваў, што міліцыянты канфіскавалі ня толькі наклад "Нашага вольнага гораду", але й газэты "Вольны горад", таму й палічылі два выданьні за адно.
Абаронцы кажуць, што каб выдаваць незарэгістраваную газэту, ліцэнзіі ня трэба. Судзьдзя Ўладзімер Жандараў палічыў доказы міліцыянтаў больш важкімі.
На судовым паседжаньні 2 сакавіка пакаралі рэдактара "Вольнага гораду" Сяргея Няроўнага штрафам на 50 мінімальных заробкаў, такую ж суму далі сёньня Мікалаю Маторанку. Ён перакананы, што суд ішоў па вызначаным сцэнары.
Рашэньнем Крычаўскага раённага суду наклад газэты канфіскаваны на карысьць дзяржавы.