Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Усё меней менчукоў жадаюць галасаваць за Лукашэнку 11:02, 07/03/2001
"За каго вы аддалі б свой голас, калі б сёньня праходзілі выбары прэзыдэнта Беларусі?". З такім пытаньнем звярнуліся да жыхароў Менску супрацоўнікі сацыялагічнай службы "Зеркало" інфармацыйнай кампаніі БелаПАН падчас апытаньня, праведзенага ў лютым - сакавіку. Былі апытаны 600 менчукоў ва ўзросьце 18 гадоў і старэйшых. Только 18 адсоткаў заявілі, што гатовыя аддаць свае галасы Аляксандру Лукашэнку (у канцы сьнежня 2000 года за яго гатовы былі прагаласаваць 21 адсоткаў менчукоў).
2 адсоткі рэспандэнтаў падтрымліваюць Міхаіла Чыгіра. Па 1 адсотку аддалі б свае галасы Уладзімеру Ганчарыку, Сямёну Домашу, Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну і Станіславу Шушкевічу.
Кандыдатуры іншых магчымых прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі называліся радзей, а 42 адсоткі апытаных наогул не змаглі адказаць на прапанаванае пытаньне.
Па 14 адсоткаў рэспандэнтаў заявілі, што не пайшлі б на выбары або ж галасавалі б супраць усіх кандыдатаў. А 3 адсоткі апытаных адправіліся б на выбарчыя ўчасткі з мэтай сапсаваць бюлетэні.