Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Тройка" завяршае візыт у Беларусь 11:03, 07/03/2001
Сябры дэлегацыі Парляманцкай "тройкі" завяршаюць сёньня свой візыт у Менск. За час гэтага візыту яны правялі шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі як апазыцыйных, так і афіцыйных беларускіх структураў. Найбольш удзельнікаў было ў гутарцы тройкі зь лідарамі палітычных апазыцыйных партыяў, да якіх далучыліся яшчэ й сябры прэзыдыюму Вярхоўнага Савету 13 скліканьня. Сёньня "тройка" дае вынікоую прэс-канферэнцыю , справаздачу якой чытайце на нашым сайце.
Міжнародны каардынатар Хартыі`97 Андрэй Саньнікаў так пракаментаваў візыт эўрапейцаў:
- Зразумела, што візыт "тройкі"непасрэдна зьвязаны з надыходзячымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Лукашэнка - вялікая праблема для Эўропы і таму Захад надзяляе Беларусі вялікую ўвагу. Аднак Лукашэнка не выконвае рэкамендацыі парляманцкай "тройкі" ў правядзеньні свабодных і дэмакратычных выбараў, і таму перад Эўропай паўстае дастатковаскладаная праблема: што рабіць, калі гэтыя рэкамендацыі з надалей не будуць выконвацца?
У гэтым візыце ёсьць розныя моманты: і станоўчыя й адмоўныя. Станоўчы момант у тым, што эўрапэйскія парлямантарыі сустрэліся з шырокім спэктрам апазыцыйных арганзізацыяў. Адмоўны вопыт - самі апазыцыйныя палітыкі, сустракаючыся з "тройкай", групаваліся ў дзіўныя камбінацыі. Напэўна, гэтыя камбінацыі ўзьніклі не бяз уплыву місіі АБСЭ.
І, вядома, негатыў ёсьць і ў сутрэчы парляманцкай "тройкі" з нелігітымным "нацыянальным сходам".
Парляманцкую "тройку" ўзначальвае Адрыян Севярын, прэзыдэнт Парляманцкай асамблеі АБСЭ, у яе таксама ўваходзяць Тэры Дэвіс, старшыня Камітэту па палітычных пытаньнях Парляманцкай асамблеі Савету Эўропы, і Ян Марыус Віерсма, старшыня дэлегацыі Эўрапаляманту па адносінах з Украінаю, Беларусьсю, Малдовай.