Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады спрабуюць застрашыць ЗУБРа
11:05, 07/03/2001

Адзін з удзельнікаў акцыі новага руху супраціву ЗУБР быў прыгавораны ўвечар 6 сакавіка да 15 сутачнага арышту за пікет, што адбыўся напярэдадні ля рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Шэсьць маладых людзей выказалі тады свой пратэст зьнікненьню ў Беларусі вядомых людзей. Трое зь іх былі затрыманыя й ўчора сталі перад судом Ленініскага раёну. У выніку Антон Цялежнікаў з Барысава быў прыгавораны да 15 сутак арышту. Андрэй Пятроў й Зьміцер Абрамовіч атрымалі штрафы па 20 мінімальных заробкаў (прыкладна 100 даляраў кожны).

Дзіўна, што прыгавор да заключэньня на 15 сутак быў вынесены Цялежнікаву, калі судзьдзя Жданок атрымаў інфармацыю пра тое, што ў гэты самы час ў цэнтры Менску праходзіць акцыя ЗУБРА з патрабаваньнем знайсьці зьніклых людзей. Па словах відавочцаў, у залю суда зайшоў нейкі міліцэйскі чын, які, даведаўшыся, што Пятроў і Абрамовіч "усяго толькі" аштрафаваныя, моцна раззлаваўся. Пасьля гэтага судзьдзі патэлефанавалі, і ён прыгаварыў Антона Цялежнікава да 15 сутак арышту.

Антон будзе адбываць арышт у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна. Адразу пасьля вынясеньня прыгавору Цялежнікаву была перададзена перадача. Сёньня ў Менск прыязджае ягоны брат, які таксама будзе кантактаваць з арыштаваным.

Сёньня на нашым сайце - фотарэпартаж з акцыі ЗУБРА.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: