Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амэрыканская амбасада налічыла ў Беларусі 100 тысячаў карыстальнікаў інтэрнэту 11:07, 07/03/2001
На сёньня ў Беларусі налічваецца 100 тыс. інтэрнэт - карыстальнікаў, пры чым заўважны рост іх колькасьці быў адзначаны ў апошні год. Такія дадзеныя былі прадастаўлены амбасадаю Беларусі ў ЗША.
Большасьць беларускіх "інтэрнэтчыкаў" пражывае ў Менску. Сярэднестатыстычны беларускі вэб - сэрфер - гэта мужчына ва ўзросьце ад 14 да 30 гадоў, з дастаткова высокім заробкам. Найбольшая сацыяльная група сярод інтэрнэт - карыстальнікаў студэнты (52,7% усіх інтэрнэт - карыстальнікаў), спэцыялісты (29,7%) і мэнэджэры (5%).
Цікавы той факт, што 42% усіх вэб - сэрфераў працуюць у сэктары высокіх тэхналёгіяў і адпаведных галінах. Прыкладна 60% карыстальнікаў маюць доступ у Сець дома, 32% - на працы ці ў навучальнай установе. ? беларускіх "інтэрнэтчыкаў" валодаюць ангельскай.
У краіне налічваецца 29 прыватных правайдарскіх службаў.
Папулярным у Беларусі становіцца й В2С - бізнэс: 30% беларускіх карыстальнікаў, якія калі-небудзь рабілі пакупкі праз інтэрнэт, а лічба В2С-сайтаў павялічылася да сотні напрацягу апошніх двух гадоў. Найбольш папулярнымі таварамі, якія набываюцца праз інтэрнэт, як і ў большасьці краінаў застаецца музыка, кампутары й кнігі.
Усе мясцовыя падлікі беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту схіляліся да лічбы ад 30 да 50 тысячаў чалавек.