Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Парляманцкая "тройка" занепакоена адсутнасьцю прагрэсу ў расьсьледаваньні "гучных справаў"
11:09, 07/03/2001, Наталя Радзіна

"Мы працягваем выказваць сваю занепакоенасьць у сувязі з сытуыцыяй па правох чалавека і адсутнасьцю прагрэсу ў расьсьледаваньні зьнікненьня палітычных апанентаў, сп. Захаранкі, сп. Ганчара, сп. Красоўскага, а таксама журналіста сп. Завацкага" - такая заява прагучала з вуснаў парляманцкай "тройкі", якая па сканчэньні свайго візыту ў Беларусь дала сёньня прэс-канферэцыю па яе выніках. "Тройка" у складзе Адрыяна Севярына, прэзыдэнта Парляманцкай Асамблеі АБСЭ, Яна Марынуса Віерсма, старшыні дэлегацыі Эўрапарляманту па ўзаемаадносінах зь Беларусьсю, і Тэры Дэвіса, старшыні Камітэту па палітычных пытаньнях ПА ЗЭ знаходзілася ў Беларусі з 5 па 7 сакавіка.

"Тройка" таксама сфармулявала чатыры крытэрыі празрыстасьці выбарчага працэсу і захаваньня "перыяду міру". Вось крытэрыі, якія разглядаліся ў якасьці ўмоваў, неабходных для правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў.

1. Працэс падрыхтоўкі й правядзеньня дадзеных выбараў будзе цалкам празрыстым і дэмакратычным ва ўсіх аспэктах, у асаблівасьці адносна працэсу рэгістрацыі выбарчых камісіяў і падліку галасоў.

2. Усім кандыдатам будуць прадастаўлены аднолькавы доступ да сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасьці, да электронных СМІ, і аднолькавыя магчымасці арганізацыі прадвыбарчай кампаніі.

3. Усе дзяржаўныя і ўрадавыя ворганы ўстрымаюцца ад якіх-небудзь дзеяньняў, якія могуць быць кваліфікаваныя як перасьлед кандыдатаў, іхніх сваякоў ці прыхільнікаў.

4. Усім задзейнічаным ва ўнутранным назіраньні за выбарамі (асабліва ў назіраньні не на карысьць кандыдата) і ў падрыхтоўцы да такога кшталту дзеяньняў, павінна быць прадстаўлена поўная свабода дзеяньняў у гэтым накірунку, уключаючы супрацоўніцтва зь міжнароднымі арганізацыямі, якое зьяўляецца важным элементам забесьпячэньня празрыстасьці і магчымасьці ажыцьцяўленьня кантролю над выбарчым працэсам.

Вяртаючыся да надыходзячых прэзыдэнцкіх выбараў, эўрапэйцы падкрэсьлілі, што захаваньне ўсіх гэтых крытэрыяў будзе разглядацца, як значны прагрэс дэмакратызацыі Беларусі, які будзе садзейнічаць спыненьню ізаляцыі на міжнароднай арэне.

У той самы час эўрапэйскія парлямантарыі заявілі, што яны не маюць падставаў адмовіцца ад заявы, якую яны зрабілі ў кастрычніку 2000г. Нагдаем, што тады Парляманцкая Тройка канстатавала адсутнасьць магчымасьці рэкамендаваць нармалізацыю адносінаў з "нацыянальным сходам", і прызнала пры гэтым адзіным легітымным заканадаўчым ворганам Беларусі Вярхоўны Савет 13 скліканьня.

Адзін з журналістаў падкантрольнага Лукашэнку выданьня запытаў у Адрыяна Севярына, ці ня йдзе "тройка" наўмысна на канфлікт з уладамі Беларусі, запрашаючы ў ПА АБСЭ дэпутатаў ВС- 13 скліканьня? Адрыян Севярын на гэта адказаў наступнае:

"Калі хто-небудзь жадае ўступіць у нейкі клюб, ён перш за ўсё павінен прытрымлівацца правілаў гэтага клюбу. За гэтым назіраюць самі члены клюбу. Так вось, свае правілы мы ведаем вельмі добра. і таму не растрачвайце свае сілы, каб задаваць гэтыя пытаньні".

Пры гэтым "тройка" заявіла, што перш чым мяняць ці не мяняць свой недавер да Нацыянальнага Сходу, Парляманцкая Тройка будзе ўважліва назіраць за ўмовамі правядзеньня давыбараў 18 сакавіка 2001г.

Падчас візыту Адрыя Севярын, Тэры Дэвіс і Ян Марынус Віерсма сустрэліся са сваякамі зьніклых бяз зьвестак Ю. Захаранкі, В. Ганчара, А. Красоўскага й Зьміцера Завацкага. Тэры Дэвіс для гэтага нават прыехаў у Беларусь на дзень раней, у нядзелю. Як сказаў Т. Дэвіс, "я ўсё ж такі знайшоў для сябе адну перамену ў Беларусі. Сёньня я сьнедаў з Уладзімерам Кудзінавым. Калі я прыязджаў сюды ў кастрычніку, Кудзінаў быў у турме".

Напрыканцы Адрыян Севярын сфармуляваў рэзюмэ візыту парляманцкай "тройкі".

"Мы спрабавалі дапамагчы Беларусі на яе непростым шляху да дэмакратызацыі. Гэты шлях доўгі й цяжкі. Але калі нават улічваць гэтыя цяжкасьці, Беларусь рухаецца па гэтым шляху вельмі павольна".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: