Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Больш за сто зубраў выйшлі ў Менску на галоўны праспект з тым, каб нагадаць жыхарам сталіцы пра тое, што ў Беларусі бясьсьледна зьнікаюць людзі. Маладыя хлопцы й дзяўчаты стаялі з партрэтамі зьніклых - Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьміцера Завацкага, а таксама памерлага пры дзіўных абставінах Генадзя Карпенкі. Жывы ланцуг працягнулася ўздоўж праспэкту Скарыны ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці. Акцыя доўжылася паўгадзіны, у ёй прынялі ўдзел 120 чалавек, на грудзёх якіх была налепка з выяваю ЗУБРА й словамі "Гонар! Радзіма! Свабода". Здымкі з акцыі - ў разьдзеле "Фотахроніка".