Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэзыдыюм Савету ФПБ выступіў з адкрытым зваротам да галіновых прафсаюзаў. Прычынаю звароту стала тое, што пад ціскам Адміністрацыі прэзыдэнта РБ, міністэрства прамысловасці і кіраўніцтва прадпрыемства першасная прафсаюзная арганізацыя Беларускага металургічнага заводу 2 сакавіка прыняла рашэньне пра выхад зь Беларускага прафсаюзу металістаў, Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай і стварэньні самастойнага прафсаюзу прадпрыемства. Непакоіць тое, што зараз мінпрам патрабуе ад кіраўніцтва Магілёўскага металургічнага заводу і Рэчыцкага метызнага заводу, каб прафарганізацыі іх прадпрыемстваў бралі ўзор з БМЗ.
49 мільёнаў даляраў ЗША - такая сума валютнай выручкі, якую недаатрымаў летась адзін з вядучых беларускіх экспарцёраў, салігорскае вытворчае аб`яднаньне "Беларуськалій". Вытворчасьць у Беларусі калійных угнаеньняў у 2000 годзе склала 93 адсоткі ад узроўню 1999-га. Прычынай таму, як тлумачаць спэцыялісты, стала нестабільная ў апошнія 2 гады сытуацыя на сусьветным рынку калійных угнаеньняў, што выклікана значным скарачэньнем іх закупак асноўнымі імпарцёрамі - Кітаем і Індыяй. Апрача таго, летась значна павялічыліся затраты па транспарціроўцы ўгнаеньняў спажыўцам. Гэта прывяло да неканкурэнтаздольнасьці беларускіх калійных угнаеньняў па кошце і рэзкаму скарачэньню іх продажу ў краіны СНД.
На днях сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Колін Пауэл наведаў камісію па міжнародных дачыненьнях сената Кангрэсу ЗША і, упершыню пасьля свайго прызначэньня на высокі пост, сустрэўся 5 сакавіка з сэнатарамі. Паводле нашай інфармацыі, на сустрэчы абмяркоўвалася й пытаньне падтрымкі змагарам за дэмакратыю па ўсім сьвеце.
У выніку выбуху газапроваду ў Тверскай вобласьці незначна скараціўся экспарт газы на Захад. Страты склалі каля 5 млн. кубаметраў, паведамляе Паліт.Ру. Учора на 147 кілямэтры магістральнага гзапроваду Таржок - Менск - Івацэвічы адбыўся выбух і пажар, пашкоджаны 70 метраў трубапроваду. Аварыя адбылася ў баку ад населенага пункту - ахвяраў і разбурэньняў няма. Рамонт можа працягвацца два дні.
Тэма надыходзячых ў гэтым годзе выбараў прэзыдэнта беларусі пачынае зьяўляцца ў інтэрнэце. На http://groups.yahoo.com/group/Vybary2001 можна стаць удзельнікам групы абмеркаваньня гэтай праблемы. стваральнік групы таксама паклапаціўся пра дадатковую інфармацыю на сайце http://belmusic.hypermart.net/vybary/, дзе можна пазнаёміцца з меркаваньнямі наведвальнікаў папаулярнага сайту "Дранікі" пра надыходзячыя выбары. Тэма выбраў прэзыдэнта становіцца таксама лідуючай ў абмеркаваньнях на ФОРУМЕ нашага сайту.
Кіраўніцтва Аб`яднанай Грамадзянскай Партыі мае намер распавесьці пра вынікі ўласнага расьсьледаваньня "гучных справаў" пра зьнікненьне ў беларусі вядомых людзей. Сёньня ў 11 гадзінаў у офісе АГП адбудзецца спэцыяльная прэс - канфэрэнцыя на гэтую тэму. Справаздачу чытайце ўдзень на нашым сайце. Нагадаем, што супрацоўнікі пракуратуры вечарам 11 сакавіка ссадзілі з цягніка й абшукалі старшыню выканкаму Аб`яднанай грамадзянскай партыі Яўгена Лабановіча. Ён накіроўваўся Маскву на сустрэчу зь вядучым тэлепраграмы НТВ "Незалежнае расьсьледаваньне" Мікалаем Нікалаевым. Яўген Лабановіч вёз з сабой пакет дакумантаў пра зьніклых у беларусі вядомых людзях - Віктара Ганчара, Юры Захаранку, Анатолі Красоўскім і Зьміцеры Завацкім. Што гэта за матар`ялы, верагодна, стане вядома сёньня.
У Менску з 4-дзённым візытам знаходзіцца старшыня Міжнароднае лігі правоў чалавека Кэці Фіцпатрык. Спн. Фіцпатрык прыехала зь Нью-Ёрку на запрашэньне Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, якая апошнім часам вельмі заклапочаная падрыхтоўкай скандальнага законапраекту "Аб інфармацыйнае бясьпецы". Аднак, паводле ўласнага прызнаньня, зробленага сп-няй Фіцпатрык у эксклюзіўным інтэрвію РР. Гэта далёка не адзіная мэта ейнага прыезду ў Беларусь і не адзіная нагода для заклапочанасьці. Асноўная задача - гэта маніторынг сытуацыі перад прэзыдэнцкімі выбарамі, для вывучэньня якое спн. Фіцпатрык будзе сустракацца з тутэйшымі праваабаронцамі, журналістамі, а таксама з магчымымі кандыдатамі на прэзыдэнцкую пасаду.
У два разы скараціліся аб`ёмы перапрацоўкі нафты на Наваполацкім вытворчым аб`яднаньні "нафтан". Прычынаю таму стала ўвядзеньне новых мытных пошлінаў на ўвоз нафты і экспарт нафтапрадуктаў.
Як паведамляе радыё "Свабода", за месяц прастою работнікі Баранавічаскага вытворча - баваўнянага камбінату атрымалі заробак у памеры … 7000 рублёў (5,6 даляраў ЗША). Такімі грашыма аплочавецца абяцаная ўладамі падтрымка работнікаў галіны. Прычынаю прастою прадпрыемства стаў недахоп абаротных сродкаў, высокі сабекошт прадукцыі і крэдытаваньне пад вялікія працэнты. Нягледзячы на тое, што нядаўняга кіраўніка баваўнянага камбінату прыняў Лукашэнка і пааабяцаў яму выцягнуць камбінат з крызы, дзяржава так і не выдзяліла прадпремству неабходны крэдыт у памеры 12 млн. даляраў на набыцьцё сыравіны.