Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выбух на газапровадзе "Таржок - Менск - Івацэвічы" 11:06, 13/03/2001
У выніку выбуху газапроваду ў Тверскай вобласьці незначна скараціўся экспарт газы на Захад. Страты склалі каля 5 млн. кубаметраў, паведамляе Паліт.Ру. Учора на 147 кілямэтры магістральнага гзапроваду Таржок - Менск - Івацэвічы адбыўся выбух і пажар, пашкоджаны 70 метраў трубапроваду. Аварыя адбылася ў баку ад населенага пункту - ахвяраў і разбурэньняў няма. Рамонт можа працягвацца два дні.
Газавая магістраль знаходзіцца пад наглядам ТАА "Лентрансгаз" (выходнае прадпрыемства ТАА "Газпрам"). Там паведамілі, што пасьля аварыі падача газы не будзе абмежавана ні ў Санкт - Пецярбурзе, ні ў іншых рэгіёнах Расеі й Беларусі.
Паміж тым выбух і пажар разбурылі адну з адгалінаваньняў магістральнага газапроваду, па якому газа экспартуецца ў Эўропу. У "Лентрансгазе" лічаць, што аварыя прывядзе да незначнага скарачэньня экспартных паставак газы на Беларусь й краіны Эўропы.