Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сэнатары патрабуюць ад Дзяржсакратара ўзмацніць падтрымку дэмакратычных сілаў 11:07, 13/03/2001
На днях сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Колін Пауэл наведаў камісію па міжнародных дачыненьнях сената Кангрэсу ЗША і, упершыню пасьля свайго прызначэньня на высокі пост, сустрэўся 5 сакавіка з сэнатарамі. Паводле нашай інфармацыі, на сустрэчы абмяркоўвалася й пытаньне падтрымкі змагарам за дэмакратыю па ўсім сьвеце.
Старшыня Камісіі сэнатар Хэлмс прапанаваў правесьці значнае скарачэньне выдаткаў на бюракратычныя працэдуры ў аказаньні міжнароднай дапамогі, за кошт чаго можна б было павялічыць рэальны памер дапамогі дэмакратычным сілам. Ім таксама прапанавалі арганізаваць фонд міжнароднага развіцьця пры ўрадзе ЗША, які б займаўся непасрэдна пытаньнямі падтрымкі дэмакратычных ініцыятываў і НУА па ўсім сьвеце.
Сэнатар Сарбанэс, у сваю чаргу, згадаў нядаўні зварот дваццаці кансэрватараў да прэзыдэнта ЗША Джорджу Бушу, у якім яны заклікалі апошняга надзяляць асаблівую ўвагу праблемам правоў чалавека, свабодзе ў веравызнаньні й дэмакратыі ў сьвеце, патрабуючы ад ад яго не прымаць вузкі погляд на зьнешню палітыку ЗША. Сэрбанэс заклікаў Пауэла й ягоны Кабінэт не заставацца бязьдзейснымі да праблемаў дэмакратыі, прывязаўшы памер дапамогі дзяржавам да ступені іх прасоўваньня й прагрэсу ў сфэры правоў чалавека.
У адказ на дадзеныя заклікі Дзярсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што прытрымліваецца аналягічнай пазыцыі:
Я перакананы, што нашая зьнешняяя палітыка павінна абапірацца на правы чалавека, павагу да асобы, дэмакратыю і аказаньне дапамогі нацыям, якія рухаюцца ў аднолькавым накірунку. Мы павінны ў кладаць сродкі менавіта ў такія краіны, а не ў тыя, якія кіруюцца дэспатычнымі тыранамі. Аднак, з гуманітарных меркаваньняў, мы можам таксама дапамагаць насельніцтву, якое жыве ў тыраніі. Хоць інвеставацца павінны тыя краіны, якія рухаюцца ў правільным накірунку…