Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
НТВ будзе шукаць зьніклых у Беларусі вядомых людзей 11:10, 13/03/2001, Наталя Радзіна
Тэлекампанія НТВ будзе праводзіць незалежнае расьсьледаваньне зьнікненьня Зьміцера Завацкага, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Юры Захаранкі. Пра гэта заявіў старшыня выканкаму АГП Яўген Лабановіч на прэс - канфэрэнцыі, што адбылася 13 сакавіка. Сваю зацікаўленасьць выкраданьнямі вядомых беларускіх палітыкаў і журналістаў выказаў вядучы тэлепраграмы НТВ "Независимое расследование" Мікалай Нікалаеў.
Нагадаем, што Я. Лабановіч выехаў у Маскву 11 сакавіка для сустрэчы зь вядучым "Независимого расследования". Ён вёз з сабой пакет дакумантаў пра зьніклых Віктара Ганчара, Юры Захаранку, Анатоля Красоўскага і Зьміцеры Завацкага. Але паездка ледзь не сарвалася. Работнікі пракуратуры ссадзілі яго з цягніка й абшукалі. Падчас вобыску ў Лабановіча канфіскавалі відыёзапіс фільма Паўла Шарамета "Дзікае паляваньне" і некалікі дакумантаў. Нягледзячы на тое, што ў прадстаўнікоў сілавых структураў, якія абшуквалі Лабановіча (а іх было каля 15) быў ордэн на вобыск старшыні выканкаму АГП, што яны шукалі, і што з гэтага памелі, сказаць цяжка. Справа ў тым, што пакет дакумантаў, прызначаны для НТВ, уяўляў сабою толькі падборку матар`ялаў прэсы адносна зьнікненьня людзей. Славуты канфіскаваны дакумант быў лістом афіцэра КДБ, які раскрываў тайны расьсьледаваньня спэцслужбамі зьнікненьняў людзей. Ніякай каштоўнасьці ён ня меў, бо яго лёгка можна знайсьці ў інтэрнэце. Таго ж тычыцца й "Дзікае паляваньне", якое транслявалася па ГРТ. Цікава і другое: па словах Лабановіча, тыя, хто яго ашукваў, назвалі сябе супрацоўнікамі сьледчай групы, якая вядзе справу Завацкага. Пры гэтым, ніводзін не пагадзіўся назваць сваё імя. Пратакол затрыманьня "ананімамі" таксама не быў складзены.
Як бы там не было, Я. Лабановіч усё ж такі даехаў да Масквы і перадаў весь свой архіў дакумантаў пра зьніклых людзей на НТВ. Там выказалі сваю зацікаўленасьць і паведамілі наступнае: "Нягледзячы на тое, што мы выдатна разумеем, якімі могуць быць наступствы, мы будзем рабіць праграму пра зьнікненьне людзей у Беларусі".